|
Сядай побач і паслухай:
На дварэ раве, злуецца,
Снегам кружыць завіруха
І засыпіць усё здаецца.
Пацякло святло ад печы
Сваім подыхам лагодным.
У зімовы доўгі вечар
Спаліць сум твой і турботы.
І пасцеліць ладна ложак,
Як сапраўдная бабуля.
Калыханка словам божым,
Каб усе ў хаце заснулі.
За акном сапраўдна ціха,
Снег гарыць, як дыямантны.
Да стажка брыдзе ласіха,
Цягне дым наверх кудлаты.
Сяргей Брандт, 02.09.2014
У якасці ілюстрацыі: Юрий Анискин. “В метель”
Агенчык трапечыць маленькi ў хаце,
Цяплом абгарнае, як коўдраю мацi.
За шыбамi дождж косiць неяк няроўна,
Зямля набракае вадой паслядоўна.
Сшарэлi ржаныя калiсьцi пакосы
I лiсце зжаўцела на дробнай бярозе.
Салома прагоркла, дзень пахне сырым,
Не лезе пад пахi да хмар слiзкi дым.
Схавалiся птушкi з катом у паветку,
Сядзяць на пячы невясёлыя дзеткi.
Восень нядзельку забыўшыся скрала,
Напэўна, дажджу летам нам не хапала.
Сяргей Брандт, 26.08.2014
Крыніца ілюстрацыі: portretest.ru
Стралялi дзевак маладых на полi,
Адна запела цiха нешта на iдзiш.
Той голас несканчаемага болю
Пачуе толькi пачарнеўшы крыж.
Ад спеву гэтага здранцвелі хмары,
Схавала сонца свой ружовы твар.
Паклалі дзевак быццам на ахвяры
І нават слова не прамовіў гаспадар.
Прайшлi гады, пшанiца каласiцца,
Там дзе яны ляжаць — вятры сваё пяюць.
Здаецца — “дзеўкi”, а быць можа снiцца
I як такое, не пачуўщы, прамiнуць.
Сяргей Брандт, 18.08.2014
Гудзе на лугам шэры авадзень,
Каровы пнуцца гуртам да вадзiцы.
Сцяжынка порхаўкай дымiцца,
Звычайна доўгi на падзеi дзень.
А жыта скошана — багаты ўраджай
I копны жоўтыя амаль да пералеску.
Яшчэ нядзелька i “Дажынкi” сустракай
Ад сэрца шчырай беларускай песняй.
Арнамент наш, ён назаўжды святы,
У блакiтным небе чырвань на зялёным.
Мы адно цэлае — дзяды, бацькi, браты…
Буслiны клёкат кожнаму знаёмы.
Сяргей Брандт, 16.08.2014
|
|