Усе рубрыкі

ЗАДАЧА ДЛЯ САМЫХ МАЛЕНЬКІХ — Сяргей Брандт

Вельмі цяжкая задача:
“Верабей па двары скача.
Кот за гэтым пiльна сочыць,
Верабей тым часам крочыць”.

i_012 (1)

Вось пытанне: “Колькi крокаў,
Не, напэўна, поўных скокаў,
Зробiць птушка за хвiлiну
Да катка, што ў малiне?”

Адказ просты: “Два-тры крокі,
Не, напэўна, два-тры скокі.
Кот маланкай пабяжыць —
Верабей на дах узляцiць”.

Сяргей Брандт, 04.07.2014

ЯК КРОПЛЯ БОЖАГА АЛЕЯ — Сяргей Брандт

Калі апошняя надзея
На свет цудоўны прападзе,
Як кропля божага алея
Над лесам зорка ўзыйдзе.

сова2

І аддзяліўшы подых ночы,
Туманам вадкім ад людзей,
Сава ўголас зарагоча
І зробіць месяц карацей.

Да шыбы цёмным датыкнецца,
Вядром у сенях загрыміць.
І зоркаю над самым лесам
У імгненне вока дагарыць.

Сяргей Брандт, 22.06.2014

Цудны сон — Сяргей Брандт

Прыцягнуць водар ад ракi
Духмяных траў, смалiстай хвоi,
На сваiх крыльцах матылькi
I растрасуць з дажджом па полi.

цудны

Вясёлкi дзiўнай круглы дах
Над лесам сцягам застанецца.
I з родным спевам на жнiвах
Кране абшар лагодна сэрцы.

Дзень за пагоркам прападзе,
Пракрочыць пыльна па сцяжынцы.
А зорак жменька на вадзе
Прымерыць вабныя хусцiнкi.

Такi вось летнi цудны сон,
Якi праз вокны срэбрам льецца.
З язмiнам, што памiж акон,
З цянямi, што ўвайшлi ў сенцы.

Сяргей Брандт, 07.06.2014

БРАТЫ РОДНЫЯ, НЕ ТРЭБА! — Сяргей Брандт

Загiнуўшым славянам Украiны

Кроў вадзiцаю зноў льецца,
Табе, дружа, не здаецца.
Брат знiшчае свайго брата,
Для каго ж такое свята?

Пагублялi людзi розум,
Не з гарэлкi на марозе.
Не ад дожджыка ў полi,
Ад замежнай благой волi.

славяне

Нават божыя нябёсы
Льюць унiз стальныя слёзы.
Людзi добрыя не чуюць,
Як зямля славян смуткуе.

Дзень аўторак — памiнальны,
На пачуццi вельмi танны.
Не татары правяць мiрам,
На кавалкi рвуць Айчыну.

А свалоты, тая ж нечысць,
Што ў пекле сядзiць вечным.
Што за спiнами вартуе
У белай з зоркамi кашулі.

Гэць, старая, адчапiся!
Як з каростай адвалiся!
Не табе, смярдзюк пархаты,
Хлусню лiць на нашы хаты.

Браты родныя, не трэба!
Плач ляцiць з крывёй да неба.
Вайну кiнем, разбярэмся
I братамi застанемся.

Сяргей Брандт, 16.04.2014