|
Iз-пад снегу, на ўзлеску,
Паказалiся пралескi.
Першы подых веснавы —
Павадка грымяць званы.
I гамонiць наваколле,
Раўчукi паўсюды ў полi.
Каля лужы стаiць грак —
Гэта вельмi добры знак.
Хвойнiк малады смяецца:
„Зiма доўга не вярнецца!
Прачынайся ўсё ад сна,
Прынясла цяпло вясна!”
Сяргей Брандт, 02.03.2013
Жвiр бацькоўскай зямлi
Кране цёплым далонь.
Iдзе ўздоўж па раллi,
Працай стомлены конь.
Там, за чорнай мяжой,
Каля ног iмжыць змрок.
Пахне памяць слязой,
Не чуваць млосны крок.
Што здабыў у жыццi —
На той свет не ўзяць.
Не прыдбаць, не цвiсцi,
Толькi з вечнасцю спаць.
Лес за рэчкай шумiць,
Свецiць зоркай усход.
Вось бы болей пажыць,
Але стаў сухiм…рот.
Жвiр бацькоўскай зямлi
Кране жоўтым далонь.
Усё, што днi збераглi,
Пройдзе сном праз агонь.
Сяргей Брандт, 21.02.2014
Смецце з дзiравага вядра
Па вёсцы неяк растрасла.
Нешта ўголас балбатала,
Мабыць, гэтак чаравала.
Шкло пад вербамi схавала
I як чорт затым скакала.
Папаўзлi па вёсцы слухi —
Справы дрэнныя шаптухi.
Ноч сляды дзяцей збiрала
Ды да ранку гатавала.
Доўга за акном шарэла —
Кажуць людзі нешта пела.
Толькi крокi каля ганку —
Пiльна сочаць з-за фiранкi.
Вось прайшла яна па вёсцы
I знямелi раптам кросны.
Конь на лузе не пасецца,
Курка-гуска не нясецца.
Смецце з дзiравага вядра
Па ўсёй вёсцы растрасла.
Сабака брэша — сарока носiць
Адзiн смяецца — другi рагоча.
Як байкам не хадзiць у народзе,
Заўсёды нешта ды праiсходзiць.
Сяргей Брандт, 17.02.2014
Там, каля лесу, быццам нейкi ўспамiн,
Стаiць маркотна пасiвеўшы стары млын.
Плывуць па рэчцы зоркi з лiсцем дзе-нiдзе
А ценi чорных вольх не бачны на вадзе.
З прасоння птушка нешта пракрычыць
I крык яе да зорак нечаканна даляцiць.
У тумане золкiм не знайсцi нiяк сляда,
Скуголiць млын, не перамелiцца яго бяда.
Салодкiм мятным водарам не цягне ад ракi,
Пад жорсткiм бадылем у палоне берагi.
Вядзе ў стылы змрок кароткая сцяжынка,
Блiсне агенчык немы зданнем на хвiлiнку…
А можа гэта толькi нам заўжды здаецца?
I млын стары не ранiць плачам сэрца?
Там, каля лесу, быццам нейкi ўспамiн,
Стаiць на варце ўначы туман сiвы адзiн.
Сяргей Брандт, 11.02.2014
|
|