|
Я — глiняны парсючок,
Маю сыценькi бачок.
Я вясёлы i прыгожы,
Бо збiраю толькi грошы.
![розовая свинья](http://kazki.by/wp-content/uploads/2013/04/розовая-свинья-300x294.jpg)
А звiняць яны так звонка,
Я — дзiцячая скарбонка.
На палiцы стаю цяжка
Памiж ваўком i чарапашкай.
Сяргей Брандт, 04.04.2013
Брат малодшы мой — Цiмошка,
Спiць у сваiм маленькiм ложку.
Носiць боцiкi малыя,
Не пасуюць мне такiя.
![i](http://kazki.by/wp-content/uploads/2013/04/i.jpg)
Есць з маленькай мiскi кашу,
„Не смачная!”- малы кажа.
Брат маленькi, а вакол
Аж гудзiць ля брата дол.
Брат не ходзiць, ён маленькi,
Поўзае, як жук старэнькi.
Мама кажа: “Скора пойдзе!
Усе цацкi твае знойдзе!”
Можа лекаў якiх даць,
Каб не змог iх брат дастаць?
Лепей коўзай у краватцы
I цiшэй будзе ў хатцы.
Сяргей Брандт, 03.04.2013
Маленькае хлуслiвае шчаня
Ганяла пылянят ля самай хаты,
Насустрач раптам – гусачок цыбаты,
Яго баяцца ўсе ад Муркi да каня.
![s-3a2d81929efed0bafd1ffeb750d0fae9](http://kazki.by/wp-content/uploads/2013/04/s-3a2d81929efed0bafd1ffeb750d0fae9.jpg)
I што рабiць, ён возьме і ўшчыпне,
Хавацца трэба пад сухiя дровы.
А можа ў пуню да рудой каровы?
Пакуль пагроза зноў не прамiне.
Прайшоу гусак паважна па двары,
Шчаня застыла шэранькiм паленцам.
А потым кулем паняслося ў сенцы,
Дзе гаўкнула ўголас разы тры.
Што мне гусак – я спадару служу!
Магу сагнаць з дзяляначкi авечку.
Пакуль гусак не вернецца пад вечар —
Вартую гаспадарку i суседскую мяжу.
Сяргей Брандт, 01.04.2013
У краму да кандытара Слана
Маленькая мадэмуазэль зайшла.
Трымаючы з паперы парасон,
Яна сказала: „Прывiтанне, Слон!
![000119](http://kazki.by/wp-content/uploads/2013/04/000119-215x300.jpg)
Шукаю з сыру долькi „Мiлка”.
Слон кажа: ”Гэта нейкая памылка.
Мы прадаём усялякiя прысмакi,
Амаль гадкоў дванадцаць з гакам.
А сыр – не ў асартыменце,
Зайдзiце ў краму да Ваверкi Бэцi.
Там дзе арэшкi — ёсць сырныя долькi,
I не ад „Мiлкi“, а ад кароўкi Зоркi.
У краму да кандытара Слана
Аднойчы ранiцою Мыш зайшла.
Сяргей Брандт, 01.04.2013
|
Рэкамендуем:
|
|
Новыя каментары