Усе рубрыкі

Пралескі для мамы – Сяргей Брандт

Праменьчык у святочнай краме
Выбiрае кветкi маме.
Кветак многа ёсць прыгожых,
Крамнiк выбраць дапаможа.

praleska_02
Чытаць далей » Пралескі для мамы – Сяргей Брандт

Рыбачок — Сяргей Брандт

З ляшчыны змайстраваў вуду,
Да нiткi прычапiў кручок.
Злавiў сляпня, закiнуў у ваду,
Усю сваю прыладу рыбачок.

супер
Чытаць далей » Рыбачок — Сяргей Брандт

Cабачка шакаладнага колеру – Сяргей Брандт

Сабачка з Кiтая,
Смачная мянушка.
Часопiс гартае,
Адтапырыўшы вушка.
шарп
На тыдзень пытанне-
Вага i дыеты.
Ён мае жаданне —
Схудзець трохi к лету.

Але што не робiць
Сабачка з Кiтая,
З фальбонак недробных
Спаднiчка спадае.

Сядзiць, грызе грушку,
Чыхае, злуецца.
Мядзведзiк iз плюшу
Шарпейкай завецца.

Сяргей Брандт, 27.02.2013

Ветрык-свавольнік – Сяргей Брандт

Песцiць ветрык дождж i хмары,
Заплятае сонцу грыву.
Абляцiць за дзень абшары,
Пералiча градкi, нiвы.
лён
У саганчык — зверху сажа,
Што ты робiш там, свавольнiк?
Зноў схаваўся, не адкажа,
Вось пагнуў лянок на полi.

На рацэ блiскучай — хвалi,
Як вяршкi зняў ветрык пену.
Вунь курлыча з жаўрукамi,
Ды за вёскай сушыць сена:

Сяргей Брандт, 25.02.2013


Рэкамендуем: