Усе рубрыкі

Праменьчык і мора – Сяргей Брандт

На дне зялёнага неба,
Хаваецца жвавы праменьчык.
А ён так наверсе патрэбны,
Ад сонейка добры агеньчык.
море1ё
А ён пад зялёнаю тоўшчай
Шукае бурштын далiкатны.
Ды цёмна там, як доўгай ноччу
I свету зямнога не бачна.

I зоркам малым не патрэбны,
Да зорак ён сам не прыстане.
На дне зяленага неба
Праменьчык iмгненна расстане.

Схавае бурштын назаўседы
Цяпло i натхненне малога.
I стане ён цудам прыроды,
Якога ў моры так многа.

Сяргей Брандт, 25.02.2013

Кот Васіль і валошкі для Сіямскай Кошкі – Сяргей Брандт

Кот Васіль iдзе ў госцi,
Мые лапкай шорстку, хвoсцiк.
Белы гальштук i панчошкi,
Паглядзеў у шкельца трошкi.
00105
Вось якi каток прыгожы!
Падлiчыў у кiшэні грошы.
Можа хопiць на валошкi?
Нараджэнне сёння ў кошкi.

«Дзiнь-дзiлiнь! Дзвер адчыняйце!
Я спазнiўся! Выбачайце!
Вось табе, сiямка, кветкi,
Сорт заморскi, вельмi рэдкi!

«Эквадор?» — «Hе, з Беларусi!
Ад маёй бабулi Люсi.
Колер падыходзiць вельмi,
Да вачэй тваiх ангельных».

«Кот Васіль, якi мадэрн!
Зразу бачна — кавалер!»
Толькi кошка адказала:
«Мне валошак сiнiх мала!

Я ж дачка ката з Сiяма,
Маю тры фамiльных плямы.
Мне валошкi не патрэбны,
Яны пахнуць духам хлебным».

Вось дык брыкi, незадача!
Кот Васіль амаль не плача.
Ён не мае столькi грошай,
«Бач, прынцэса, не дай Божа!»

Вельмi любяць кошкi з вёскi
Белы гальштук i панчошкi.
«Ну бывай тады, сiямка,
Мне не трэба твае плямкi.

Занясу свае валошкi
Для вясковай шэрай кошкі!“

Сяргей Брандт, 24.02.2013

Доўгае падарожжа – Сяргей Брандт

Свежай ранiцой не спiцца,
Смоўж паўзе расы напiцца.
Туман лье на траву белым,
Пахне вельмi дзiчкай спелай.
eeeee
Павучок крычыць з галiнкi:
„Смоўж, мо маеш ты хвiлiнку?
Выпiць кавы, з’есцi сушку,
Хочаш на сняданак мушку?“
„Дзякуй, сябра! Hе, не трэба,
Нi салодкага, нi хлеба.
Мне б пабачыць край сцяжынкi,
Вось бягу…без перапынку.
Можа пашанцуе ў гэтым,
Знайду край у канцы лета.“

Сяргей Брандт, 21.02.2013

Падушка і сон – Сяргей Брандт

Раскажу табе на вушка
Мары я свае, падушка.
Ты затым сном каляровым
Мне адкажаш, быццам словам.
images.jpeg  сон
Правядзеш праз зорны шлях,
Пранясеш праз начны жах.
Птушкай палячу з табою
Над ракой i над зямлёю.

Вось такiя сны ў дзетак-
Промнi света, водар кветак.
Сон дзiцячы, праз падушку,
Пяе казкi дзеткам у вушка

Сяргей Брандт, 22.02.2013


Рэкамендуем: