|
Вечар на ганак стамлёна садзiцца,
Цягне вiльготным ад лесу, не спiцца.
Б’ ецца ў вокны галiнка вiшнёвая,
Неба засвецiцца зоркамi новымi.
Дзеткi ўкленчылi, моляцца Богу:
„Месяц, расчысцi ад цемры дарогу!“
Птушкай пявучай малiтва засвецiць,
Дзiцячыя словы — Бог адразу прыкмецiць.
I зоркай вядзе праз бяду i туманы
Да хаты сваёй дзетак родную маму.
Сяргей Брандт, 22.02.2013
Жабка з вясковай, утульнай лужыцы,
Пяе вельмі гучна сiмфонiю вулiцы.
Кашулькi i боцiкi на даўгунцах шэрыя,
Па вадзе зорачкi коўзаюць белыя.
Жукi так паважна кружацца ў свеце,
Ноччу не страшна, нiхто не прыедзе.
А жабка зялёная пяе не сцiхае,
Сiмфонiю вулiцы вясковага рая.
Сяргей Брандт, 22.02.2013
Высока ў небе галýбкi ляцяць,
Так добра iм зверху ўсё аглядаць.
Вунь човен ля рэчкi i пеняцца хвалi,
Вунь хмаркi-бялёсы туман над стагамi.
I цягне iх ветрам гарачым праз вёску,
Сцяжынкi вузкiя ўзорам няброскiм.
Вунь там, каля саду, гуляе хлапчук,
А там, каля жыта, блакiтны раўчук.
I клiча ix хлопчык: “Пачакайце мяне!
Магу з вамi лётаць, ды толькi ў сне.
I бачу я ўсё, калi ў небе я з вамi,
Як ветрык лагодны ўначы над палямi.“
Сяргей Брандт, 22.02.2013
У Дзень роднай мовы з’явілася прыемная навіна ад “Белсата” — канал распачынае конкурс “Дзеткі па-беларуску“.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсу беларускія бацькі і дзеці. Каб паўдзельнічаць у конкурсе, трэба зняць відэа, ў якім дзіця чытае вершык, спявае або бярэ ўдзел у тэатральнай пастаноўцы, запампаваць яго на Ютуб і даслаць спасылку з інфармацыяй Чытаць далей » Спадарожнікавая талерка — за лепшае дзіцячае відэа! (конкурс)
|
Рэкамендуем:
|
|
Новыя каментары