Усе рубрыкі

Ліхтар да пупа — і касіць!

Селянін косіць, а вакол яго указчыкі стаяць і парады даюць:

— Ты касу з двух бакоў натачы — прадукцыйнасць узрасце!
— І граблі ззаду прычапі — адразу будзеш траву зграбаць!
— І парасон у зубы вазьмі — ад спёкі сонечнай!

Касіў Ясь канюшыну...
Фота: Уладзімір Смірноў

Тут ён усё кідае і бяжыць з сенажаці. Чытаць далей » Ліхтар да пупа — і касіць!

Ігар Кузьмініч: “На лекцыях са студэнтамі абмяркоўваю падзеі на прыкладзе казак”

Ігар Кузьмініч пра вожыка Шук-Шука, выхаванне казкай, сучасныя мульцікі, тэорыю права і будучыню беларускай мовы.

Удзень Ігар Кузьмініч выкладае на юрфаку і піша сур’ёзныя навуковыя працы. А ўвечары прыдумляе для сваіх сыноў казкі і запісвае іх на радыё. На днях нават выдаў аўдыёкнігу «Казкі жыцця Мікіткі і Данілка». Дарэчы, у лістападзе яна з’явіцца ў кніжных крамах па ўсёй краіне.

Кожны год на Каляды ён дапамагае ладзіць для дзяцей свята ў нацыянальным стылі «Беларуская ялінка». Затым далучаецца да моладзі і са спектаклем і старадаўнімі песнямі ідзе па горадзе калядаваць. Паўсюль размаўляе па-беларуску, нават юрыдычныя навукі выкладае на роднай мове. Спрабаваў адкрыць у Гродна беларускі садок. Мае дзённік у Інтэрнэце і старонку «У кантакце», дзе расказвае пра ўсё, што яго ўражвае. Чытаць далей » Ігар Кузьмініч: “На лекцыях са студэнтамі абмяркоўваю падзеі на прыкладзе казак”

Конкурс казак!

Конкурс беларускамоўных казак для дзяцей абвесціла Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў. Апошні тэрмін падачы працаў: 30 верасня 2010 г.

Да ўдзелу запрашаюцца аматары слова, якія складаюць казкі на беларускай мове. Каб прыняць удзел, трэба Чытаць далей » Конкурс казак!

Зямны анёлак (аўдыё)

Запытаўся чмель у пчолкі:
— Дзе, скажы, жывуць анёлкі?
Пасур’ёзнела пчала
І расказваць пачала:

Малюнак: Maria Woods

Малюнак: Maria Woods

— Ведаеш, прыяцель чмелю,
У мінулую нядзелю
Дзікі мёд збірала я
Ля крыніцы-ручая.

Раптам бачу: сярод зёлак
На зямлі сядзіць анёлак — Чытаць далей » Зямны анёлак (аўдыё)


Рэкамендуем: