Праект Лізаветы Скварцовай.
Вольны пераклад:
Дандзіні дандзіні маё дзіцятка
Малянятка з рукамі у хне
Твой бацька вельмі цябе любіць
Спі, расці, мілае дзіця Чытаць далей » Калыханкі з ўсяго свету: Турэцкая (відэа)
|
|||||||
Праект Лізаветы Скварцовай. Вольны пераклад: Далёка-далёка, у той краіне, куды можна дабрацца толькі на дыване-самалёце, стаіць дзіўны Замак — Замак Часу. На сценах Замка роўна 12 вежаў, а на даху 2 стрэлкі, кожная як карабельная шчогла велічынёй. Гэта самыя дакладныя гадзіннікі на свеце. Па іх правяраюць свой ход нябесныя свяцілы. Ля сцен Замка раскінуліся вялікія азёры. Адно — на ўсходзе. Кожны, хто зазірне ў яго, убачыць тамака сваю будучыню. Другое — на захадзе. У ім, нібы ў люстэрку, адлюстроўваецца наша мінулае. Гісторыя, якую я распавяду табе, даўно ўжо на дне гэтага возера, але калісьці яна прынесла нямала клопатаў насельнікам Замка. Здарылася гэта ранняй травеньскай раніцай. Ішла пятая гадзіна. Зрэшты, так кажуць толькі людзі па сваёй наіўнасці. Пятая гадзіна нікуда не йшла. Яна сядзела на беразе возера Будучыні і боўтала у вадзе нагамі. З вады з’явілася Хвілінка-малютка.
“Да пяці я паспею яшчэ задрамаць”, — падумала Пятая гадзіна. У гэты час сорак трэцяя Хвілінка выйшла на бераг і яшчэ на шэсцьдзесят кропелек зменшылася возера Будучыні. Чытаць далей » Казка пра тое, як маленькая Секундачка увесь Час спыніла Яшчэ адна маляўнічая дзяўчынка… Ізноў казачная “класычная” тэматыка — Беласнежка… Чамусьці два гнома толькі — не ведаю, дзе астатнія:) |
|||||||
Copyright © 2024 Казкі беларускія - Калі ласка, перадрукоўвайце матэрыялы, але стаўце па магчымасці спасылку! При перепечатке ссылка обязательна! Cачыненняў не маем, але казак - даволі! -> RSS пастоў | RSS каментараў Працуе на WordPress & Atahualpa |
Новыя каментары