Усе рубрыкі

Туман ярам

Цудоўная апрацоўка песні ў выкананні Джамбібум. Практычна natural parenting па-беларуску!.. Вельмі пазітыўны кліп, рэкамендуецца замест калыханкі ці проста каб падняць настрой.

Чытаць далей » Туман ярам

Чытанка для дзіцячага садка

Чытанка для дзіцячага садка, спампаваць

Чытанка для дзіцячага садка, спампаваць

Укладальнікі прапануюць творы “Чытанкі” як чытання, так і для распавядання, завучвання на памяць, выпрацоўцы навыкаў і ўменняў, знаёмстве з краінай і сваёю малой радзімай, прыродаю, прафесіямі, адзеннем, асабістай гігіенай і г. д.

У кнізе ёсць творы, прыдатныя для ладжання святаў і гульняў. Выхавальнікі ці бацькі самі выберуць тэксты, даступныя дзецям з розным веданнем беларускай мовы. Чытаць далей » Чытанка для дзіцячага садка

О божа, я сын фотакарткі!

Дзеці нашая радасць. Мужчыны нашая слабасць. Адзіны раз расслабішся — потым усё жыццё радуешся.

— Сын, я прынесла табе фотакартку. Гэта твой сапраўдны бацька…
— О божа! Я сын фотакарткі?..

А.Якаўлеў

Аўтар: А.Якаўлеў

Маці запытваецца ў сына:
— Што ты будзеш рабіць, пакуль я буду хадзіць па крамах?
— Буду гуляць з няняй ці з чыгункай, — адказвае сын. — Залежыць ад таго, што возьме сабе бацька.
Чытаць далей » О божа, я сын фотакарткі!

Кур’ёзы: малых у Бабруйску вучаць ваяваць?

Выхавальнікі і дзеці з бабруйскага дзіцячага сада “Гармонія”, які дарэчы лічыцца адным з самых “прасунутых” у горадзе, ў 2009 годзе падрыхтавалі да 8 сакавіка тэатралізаванае шоў пад назвай “Уклад жанчыны ў Вялікую Айчынную вайну”.

Малыя маршыравалі ў адмыслова пашытай ваеннай форме і з муляжамі аўтаматаў у руках, піша Хартыя97. І, здаецца, гэта не першае падобнае мерапрыемства ў горадзе…


Рэкамендуем: