|
![_2_~1](http://kazki.by/wp-content/uploads/2013/12/2_1-300x225.jpg)
Змешвае ліпень шчодра,
Як парфюмер заўзяты
Пахі суніц, чабору
І сырадою з мятай.
Пахне лілеяй белай
І шашлыком нярэдка,
І нечым незразумелым…
Можа, папараць-кветкай?
Восеньскім вечарам шэрым
Зорка сядзела на даху.
Звесіла ножкі у цемру,
Не адчуваючы страху.
![trOL7nivqD0](http://kazki.by/wp-content/uploads/2013/12/trOL7nivqD0-300x300.jpg)
Непаслухмянай малечы
Вешала сны на карнізы,
Ды і дарослым, дарэчы,
Шмат рыхтавала сюрпрызаў.
А занялося світанне
Недзе за дахам замшэлым,
Зоркі адразу не стала.
Можа, у комін зляцела?
Зорка ў комiн зляцела,
Чорным запэцкала тварык.
У неба, наверх, паглядзела,
Дастала з кiшэнькi лiхтарык.
![zvezdo4ka](http://kazki.by/wp-content/uploads/2013/12/zvezdo4ka.jpg)
Яна i дзецям, i дарослым
Цуды ў сон уплятала.
I сон напаўняўся дзiвосным,
Нa час зорка не заўважала.
Калi занялося свiтанне,
Запахла пшанiчным хлебам,
Cвятлом запаветных жаданняў
Зорка ўзнялася на неба.
Сяргей Брандт, 13.12.2013
Я — Мароз чырвоны нос,
З белай барадою.
Ушчыпну цябе да слёз —
Не шуткуй са мною.
![ded.moroz.i.leto.0-07-22.793 (1)](http://kazki.by/wp-content/uploads/2013/12/ded.moroz_.i.leto_.0-07-22.793-1.jpg)
Для чаго? Куды? Чаму?
Павiнен я сярдзiцца.
Я прыйшоў да Вас, сябры,
Каб павесялiцца.
Новы год! Новы год!
Мы сустрэнем разам.
З новым годам усiх Вас
I… паболей казак!
Сяргей Брандт, 13.12.2013
|
Рэкамендуем:
|
|
Новыя каментары