Усе рубрыкі

Б. ЗАХОДЭР. ЯК ЗВЯРЫ НОВЫ ГОД СУСТРАКАЛI – Сяргей Брандт

Пераклад на беларускую мову

Сустракалі Новы Год …
Звяры вадзiлi карагод
Вакол зялёнай елкi.
Скакаў i Крот,
I Бегемот,
I, нават, злыя воўкi.
37225579_yolcon1
Пусцiўся ў пляс i Дзікабраз —
Калючыя iголкi.
А ўсе крычаць,
А ўсе вiзджаць
I наўцёк ад ёлкi.

„Пабачце, Вуж —
Ён сам благi.”
I той дрыжыць ад жаху.
“Мяне не возмеш за бакi”, —
Гаворыць Чарапаха .

Мы станчым крокам чарапашым
I перамога будзе нашай.

Сяргей Брандт, 12.12.2013

К. БІЛІЧ. ЧАРАЎНIК – Сяргей Брандт

Пераклад на беларускую мову

Мароз — чараўнiк!
Гэта бачна адразу.
А я свой мальберт
Адчынiць не паспеў.
335727_html_1a4c8ba5.jpgмороз
Як ён у iмгненне,
Без фарбы, без часу,
Усе вокны начныя
Ўпрыгожыць паспеў.

Сяргей Брандт, 12.12 2013

ТВОЙ ДЗIЦЯЧЫ ЖАХ – Сяргей Брандт

Хто хаваецца ўначы?
Хто палохае, крычыць?
Хто iдзе павольна следам,
Цягнецца, як цень за светам?
5456164.663жахи
Можа гэта чыё зданне?
Непатрэбнае спатканне?
Засталося трошкi ведаў —
Ён прыходзіць з таго свету!

Ён хаваецца ўначы!
Ён палохае, крычыць!
Ён iдзе заўсёды следам —
Цягнецца, як цень за светам!

Ён заўжды чакае ў снах —
Гэта твой дзiцячы жах!

Сяргей Брандт, 12.12.2013

ЯКАЯ НОЧ. А.С. Пушкін (пераклад на беларускую мову) — Сяргей Брандт

Якая ноч! Марозiць твары,
На небе анiводнай хмары,
Як, быццам, сшыты небасход
Ды зоркi чыстымi сцяжкамi.
235f458667fd3106e1
У хатах цёмна, а каля варот —
Зачыны з цяжкiмi замкамi.
Паўсюды супакоiўся народ,
Прыцiх i лямант, крык гандлевы.
Пакуль не спiць aдзiн з аховы,
Ён цапурой сваёй грымiць,
А ўся Масква ўтульна спiць.

Сяргей Брандт, 11.12.2013


Рэкамендуем: