Усе рубрыкі

Піліпка — вельмі салодкі беларускі мульт :)

Мульт, які зняла на Беларусфільме Таццяна Кубліцкая, ўзяў Гран-пры конкурсу анімацыйных фільмаў X Міжнароднага дабрачыннага кінафестывалю “Прамяністы анёл”, які прайшоў ў Маскве. Стужка доўжыцца ўсяго 6 хвілін, але ў ім сапраўды цудоўная графіка. У аснове сюжэту — беларуская народная казка пра хлопчыка Піліпку, які заблукаў у лесе і трапіў да Бабы-ягі, але дапамог ёй і за гэта тая яго вывела з лесу дадому. Чытаць далей » Піліпка — вельмі салодкі беларускі мульт :)

«Кнігі дзеткам» — 6 казак па-беларуску для мабільных

«Кнігі дзеткам» — так называецца праграма для мабільных прыладаў, якую карыстальнікі пляншэтаў і смартфонаў Apple змогуць спампаваць бліжэй да Калядаў. Праграма Kinderbook будзе даваць магчымасьць прачытаць ці праслухаць казку, запісаную па-беларуску і па-ангельску. Спачатку будуць дадавацца аздобленыя яркімі малюнкамі казкі, разьлічаныя на дзетак 2–4 гадоў. У бліжэйшых плянах каманды, якая працуе над праектам, — стварэньне Android-вэрсіі.

kinderbook
Чытаць далей » «Кнігі дзеткам» — 6 казак па-беларуску для мабільных

У БРУСЕЛЬСКІМ ЗААПАРКУ – Сяргей Брандт

У брусельскім заапарку
Дзверы адчыняюць зранку.
Ваўкі, рысі і гарылы,
Птушкі, поні, кракадзілы.

слон

Нават ёсць індыйскі слон.
Дзетак зноў чакае ён.
Медзвядзі, яноты, козы —
Кожны з іх ласунка просіць.

Колькі цуднага пабачыш —
Ёсць фламінга, чапля, качар.
У Брусельскім заапарку
Сустракаюць гасцей зранку.

04.11.2013, Сяргей Брандт

ЛЯСНЫ ГАСПАДАР (Johann Wolfgang von Goethe. Erlkönig) — Сяргей Брандт

Пераклад на беларускую мову

А хто гэта скача праз цемру адзiн?
То бацька заможны, а з iм любы сын.
Малога трымае пяшчотна далонь
I грэе спiна, i ляцiць птушкай конь.

спадар

«Мой сын, ты чаму апускаеш свой твар?»
«Не бачыш, за намi лясны гаспадар?
Цар лесу з каронай, з густой барадой…»
«Сынок, бачу толькi туман над вадой.»

«Дзiця дарагое, прыйдзi ж да мяне,
Чароўнага колькі, ўсё толькi табе.
Цудоўныя кветкi растуць на палях,
Iз срэбра раўчук, iз бурштыну зямля.»

«Лясны гаспадар мокра шэпча iмглой,
І голас лагодны гучыць за спiной.»
«Сынок, супакойся не чутна бяды,
То дрэвы цярушаць туман на кусты.»

«Дзiця дарагое, хвiлiн мо на пяць
Каня прыпынi, дoчкi любяць спяваць.
Пры месяцы поўным, дзе верас цвiце,
Iх ценi, як зоркi блiшчаць на вадзе.»

«Лясны гаспадар, за iм свiта з прынцэс,
Яны запрашаюць гуляць пайсцi ў лес.»
«Сынок, даражэнькi, цiшэй за спiной,
То вербы, то вольхi шумяць над ракой.»

«Дзiця дарагое, твой твар — зорны дым,
І як ты не хочаш, ён будзе маiм!»
«Лясны гаспадар хоча твар мой забраць,
Ён побач зусiм, куды вочы схаваць?»

Бацька счарнеў, быццам вецер ляцiць,
Малое спалохана ў голас крычыць.
Калi ж ён дахаты сваёй даскакаў,
За спiной яго сын ужо мёртвым ляжаў.

Сяргей Брандт, 04.11.2013


Рэкамендуем: