Усе рубрыкі

Галасуем за ТОПУ!

DSC03570

У суботу роўна апоўдні стартавала народнае галасаванне за лепшага тэлевізійнага вядучага Беларусі. Гэта адна з самых прэстыжных намінацый нацыянальнага конкурсу «Тэлевяршыня». На сайце тэлеканала СТВ, які ў гэтым годзе адказвае за арганізацыю фінальнага шоу-2016, можна прагаласаваць за любімага вядучага (http://www.ctv.by/oprosy/kto-poluchit-priz-zritelskih-simpatiy).

У рамках выставы «СМІ ў Беларусі» было намінавана 22 персаналіі з усіх цэнтральных тэлеканалаў краіны.
У ліку намінантаў усімі любімыя вядучыя тэлеканала “Беларусь 3″ Алена Трацэнка, якая кожную суботу заклікае размаўляць па-беларуску, і Уладзімір Варанкоў, самы папулярны мядзведзь краіны, які жадае “Дабранач!” кожны дзень у 20:40 маленькім тэлегледачам у праграме “Калыханка”.

Галасаванне на сайце будзе закрыта 19 мая ў 12:00. На наступны дзень пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў усіх намінацый Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня». Цырымонія на гэты раз адбудзецца ў Палацы Рэспублікі.

Срабраны дождж — Сяргей Брандт

У дзень святочны пойдзе дождж,
Пад сонцам анiводнай хмары.
Срабро сухім збяжыць на хвошч,
Збяжыць блiскучым на абшары.

срабро

За рукi смерць людзей кране,
Падпалiць чорным бэзу лiст.
Сярод балот дрыгва ўздыхне,
I змоўкне жвавы птушак свiст.

А дождж сухiм бяду цярушыць,
Дзiцятка — у люльцы ля акна.
Бог прыме на Вялiкдзень душы,
Пачнецца з стронцыям вайна.

За кожным трэцiм — другi стане,
А дождж пацягнецца далей.
Праз 30 год чысцей не стане
Край згубленых людскix надзей.

28.04.2016, Сяргей Качанаў-Брандт

Уважлiва слухаць усiм! — Сяргей Брандт

Уважлiва слухаць усiм!
Гэта патрэбна мёртвым
I вельмi патрэбна жывым,
На досвiтку сон сумотны.

брусе

Брусель раскрамсаў эфiр
Амаль перад самым святам,
І кветкi ляцяць на жвiр,
I шкло зацвiло дыямантам.

Шукае матухну хлапчук,
Але не знаходзiць побач.
Праз дзверы цячэ раўчук,
Ад дыма на вуснах горыч.

Нешта вiсiць на сцяне,
Нябёсы ад жаху здранцвелi.
Ахвяры на новай вайне
Нiчога сказаць не паспелi.

Што ж будзе людзi далей?
Гэта патрэбна i мёртвым,
Бо стогне сягоння Брусель
У фармалiне прагорклым.

Сяргей Качанаў-Брандт, 30.03.2016

Дашлi відэапытанне ў рубрыку “Чамучка” і атрымай шанц з’явіцца ў эфіры “Дабраранка”!

”</p


Рэкамендуем: