Усе рубрыкі

БАЙКА ПРА ХІТРАГА СМАЎЖА, ЯКІ ХАЦЕЎ СТАЦЬ ВЕЛЬМІ ЗНАКАМІТЫМ – Сяргей Брандт

У палове восьмай, з лесу,
Смоўж паўзе пятлёй дахаты.
Там ён быў, як “хлопец з прэсы”,
Здымачкаў зрабiў багата.
хорек
На вяселлi надта ж смешна,
Хто прыдумаць змог такое?
Бацька Сыч дачку паспешна,
Выдаў за Тхарка старога.

Тхарок-пан жыве ў дубе.
Мяшкоў пяць цяжкога збожжа.
Выпiць ён, паесцi любiць,
Маеш грошы — то ўсё можна.

Лес гудзе – вось дык вяселле!
Тхор — стары, нявеста — кветка!
Дабра, шчасця так хацелi,
А якiмi ж будуць дзеткi?

Смоўж паўзе дамоў i марыць,
Як майстрам будзе вядомым.
Фотаздымкi бомбай стануць,
Ён — у цэнтры спрэчкi новай.

У часопiс возьмуць модны,
Продкi будуць ганарыцца.
У прызнаннi ўсенародным
Можна ўзяць i…ўтапiцца.

Свет карысны, не дзiвосны,
Прагматычны, без сумлення.
Прамiчком — ды пад калёсы
Трапiў рэпарцёр iмгненна.

Ранiцой у газеце дробны,
Прачытаў я той артыкул —
Смоўж загiнуў, a падробнa —
Пра вяселле, лес, пра выкуп …

Сяргей Брандт, 22.01.2013

НЕМАЎЛЯТКАМ – Сяргей Брандт

Спiць бярозавы лясок,
Не б’е рака ў ладкi.
Ноч згубiла паясок
Каля бабрынай хаткi.
сон ребенка
Ходзiць, камышом шумiць,
У поцемках шукае.
I да ранiцы гарыць
Месяц у зорным краi.

Праз бярозавы лясок
Да бабрынай хаткi.
Ноч знайшла свой паясок,
Спiце, немаўляткi.

Сяргей Брандт, 23.03.2013

Ігар Кузьмініч: Пра Баранчыка-гультая, які хацеў каб яго проста так кармілі

BarashЖыў быў Баранчык. Звычайны Баранчык, які на першы пагляд нічым не адрозніваўся ад іншых. Меў звычайныя закручаныя рожкі, звычайны беленькі кажушок ды звычайныя маленькія барашкіны капыты.

 

Але быў той Баранчык вялікім гультаём. З ранку да вечара ўсе звяры шчыруюць, ежу сабе на зіму назапашваюць. Чытаць далей » Ігар Кузьмініч: Пра Баранчыка-гультая, які хацеў каб яго проста так кармілі

МЯСТЭЧКА КРЭВА. ЖЫЦЦЁ ЗА СКАРБ – Сяргей Брандт

Аднойчы, будучы яшчэ маленькiм хлопчыкам, давялося мне паслухаць ад аднаго начнога дзедавага госця вельмi цiкавую i адразу вельмi жудасную гiсторыю пра мястэчка Крэва. У тыя далёкiя часы яшчэ хадзiлi адгалоскi самай крывавай для нашага народа вайны, яшчэ не зараслi добра глыбокiя раны ад выбухаў i пажарышч, яшчэ страх падыходзiў вечарамi да вёскi i нема паглядаў у вокны. Яшчэ помнiлi старыя людзi размову варожую i справы iх чорныя. Гэта адна з гiсторый ваеннага лiхалецця.
клад

Вячэра была поснай. Вараная бульба i па кубку халоднага малака. Нудна гуло ў грубцы, а на двары шапацеў дождж. Усё жывое хавалася ў цяпло. Нас з малодшым братам ужо аблажылі ў ложак за шафай. Малы пачаў пасапваць, калi ў дзверы нехта загрукаў.
— Адчыняй, спадар! Свае!
— Хто там па начы ходзiць? — cпалохана запытаў ля дзвярэй дзед.
Чалавек нешта прамовiў цiха, бразнула дзвярная клямка, пачулiся цяжкiя крокi.
— Францiшак! — уголас заплакала бабулька, але дзед цыкнуў на яе не вельмі сярдзiта.
— Нечага плакаць, жывы чалавек, iдзi лепей на стол накрый.
I я ўбачыў, як запалiлi каганец. Доўгiя ценi забегалi па сцяне амаль бязгучна. Старыя размаўлялi надта цiха, я нiчога не разумеў, а як хацелася пабачыць гэтага начнога госця. Устаўшы з цёплага ложка, я падыйшоў да няшчыльна зачыненых дзвярэй, якiя разам са сценамi дзялiлi хатку на дзве маленькiя часткi.
— Франак, як жа ты прайшоў мяжу? — пачуўся голас бабулi.
— Прайшоў дык прайшоў, ты запамятавала Верoнiка, што калiсьцi гэта была зямля майго
бацькi. Я кожнае дрэва, амаль да Вiльнi, ведаю i кожную сцяжынку.
— Жанчына, дзе тваё месца? Спачатку пачастуй госця, а потым ужо задавай пытаннi —
гэта прамовiў мой дзед. У шчылінку я бачыў толькi край стала i боты незнаёмага чалавека. Размова працягвалася потым на незразумелай мне мове. Быццам i польская трохi, але мне
невядомая. Цуд ды i толькi — мае дзед з бабкай ведаюць яе, як сваю родную.
— Зноў прыехаў скарб шукаць?
У мяне скокнула сэрца:
— Cкарб!
— Збышак, ты сам добра ведаеш колькi там усяго. Не адзiн я шукаў i цяпер шукаю.
— Ведаю, сябра, ведаю, але ж не даецца ён нiкому ў рукi, скарб той. Не ты хаваў, не табе яго i знаходзiць. Колькi гадкоў мiнула, як у цемру, а скарб усё ў зямлi ляжыць. Не хоча равiн з Крэва, каб золата i камянi да iншаверцаў трапiлi, вось i водзiць людзей за насы.
У мяне ад страху аж мурашы пачалi бегаць па спiне. Зачараваны скарб!
— Водзiць! Але я зусiм блiзка да яго падыйшоў, вось-вось i мой ён будзе, — прамовiў госць.
— На гэты раз маю паперы з нямецкага архiву, дзе вельмi дасканала напiсаны рапарт i паведамленне ў Берлiн на імя самаго Розенберга. Не паверыш, Збышак, мястэчка малое, а колькі ўсяго там працавала. Не золата шукалi, шукалi нешта з артэфактаў яўрэйскага народа. Ты не запамятаваў, як прыязжджалi ў горад вучоныя-эсэсаўцы, усе музеi наведвалi i партыйныя данясеннi шукалi. З Мiнску ўсё павыцягвалi i ў Рэйх адправiлi.
— Як такое запямятуеш? — я пачуў як дзед цяжка ўздыхнуў. — Я ж працаваў на чыгунцы i ўсё бачыў сваiмi вачыма. Спачатку музей абрабавалi, а потым ужо будынак парткама.
Як жа многа ўсяго ведае мой дзед, а працуе ў калгасе конюхам.
— Затым ужо пацягнулiся да Крэва, там жа мястэчка яўрэйскае добра на нагах стаяла. А можа адшукалi нешта, а можа хтосьцi з месцячковых данёс, каб жыццё сваё выратаваць. Час быў цяжкi — вёскi гарэлi з усiх бакоў. Вось чаму спалiлi Парадоўшчыну, а вакол яе вёскi нават не абрабавалi?
Пачулася як у стаканы налiлi нечага вадкага.
— Ты ж сам ведаеш добра чаму, — цiха адказаў дзед — Там жа многiя партызанiлi, нас жа адразу папярэдзiў стараста, каб нiякiх зносiн з лесам. Ён сам тады на ўсiх даносiў, Адольф гэты.
Пра якога там Адольфа ўсё гэта, няўжо пра нашага аднавяскоўца?
— Дык прыйшоў данос у тайную палiцыю з Крэва. Так вось ды так, панове, равiн месцячковы ў сваёй касе мае вельмi вялiкiя сродкi, там жа многа ювелiраў працавала i ўсе
гэта добра ведалi, i яшчэ дапiска, што вядома равiну, дзе схаваны залатыя апосталы Радзiвілаў.
А навошта апосталаў хаваць, вунь вiсяць сабе на сцяне, мабыць, што залатыя яны толькi?
— I пачалося… У мястэчка прыехалi спачатку палiцаi, потым падцягнулiся жандармы,
ачапiлi мястэчка з сабакамi, сагналi ўсiх яўрэяў, дарослых i дзяцей, у старую сiнагогу.
А на наступны дзень прыехаў эсэсавец з Мiнску i адразу на дапрос равiна пацягнулi.
Вось дык жах — немцы ўсiх сагналi разам, як гэта было у Хатынi, палiць мабыць будуць.
Аж у горле перасохла ў мяне.
— На першым дапросе афiцэр усё шуткаваў: «Чаго доўга чакаць, аддайце мне воз з золатам i серабром, ды вядро каштоўных камянёў — і iдзiце сабе па хатах.» Але равiн мудры быў, многа чаго ў жыццi пабачыў, ён i адказаў тады афiцэру: «А што, пан гаўптман, i распiску мне выдасць на ўсё, што ён хоча атрымаць ад нас? А можа мне, пан гаўптман, слова сваё даць, што нiчога з намi потым не здарыцца?» А той яму i кажа: «Прынясеце да ранiцы ўсё — дам я i распіску, i слова сваё.» А потым лагодна яшчэ так: «A за апостала кожнага атрымаеце ад мяне па тысячы рэйхсмарак i золата назад вернеце.» Здзiвiўся равiн: «Якiя там апосталы, гер афiцер, што Вы там такое гаворыце?» Але не дагаварыў, у крыві захлябнуўся i зразумеў, што не адпусцяць iх немцы, бо ведаюць яны занадта многа.
Дзед падкiнуў смалякоў у агонь, закурыў цыгарку, пацягнула моцным тытунем.
— Доўга думаў стары равiн, усё шукаў, як выратаваць яму людзей ад смерцi, але не знаходзiў нiчога. Не золата патрэбна немцам, а Апосталы. А гэта ўжо не яго таямніца … i загадаў усё золата з серабром, з камянямi каштоўнымi ў падземны ход апусцiць, пад старой сiнагогай, i засыпаць зверху бiтай цаглiнай чырвонай. А потым усе разам праклялi скарб, каб нiхто не знайшоў яго пасля таго, як расстраляюць iх. Ведаў равiн, што не памiлуюць немцы нiкога, каменя на камянi ад мястэчка не пакiнуць…
Хацелася вельмi даслухаць, што было далей, ды сон стаяў ужо за маёй спiной i злiпалiся мае вочы, урыўкамi далятала да мяне:
— Каго спалiлi, каго ад мястэчка адвялi i каля лесу расстралялi…апошнi равiн быў … Ён,не адводзячы погляд ад чорнага глыбокага калодзежу, адказаў афiцэру: «А цяпер шукай, пане! Не ты хаваў, не табе i валодаць…раз у год вяртаецца стары равiн с таго калодзежу, каб паглядзець цi добра ўсё схавана … Бачылi яго на мінулым тыдні каля возера…
Нешта мяккае штурханула мяне, пацягнула, павалакло па саладкой рацэ праз нейкiя выразныя iмгненнi. Я бачыў равiна, яго скарб, дзеда з бабулькай, чуў пракураны голас госця i ляцеў, як зорка ўверх …
Прачнуўся я на ложку, сонейка было высока ў небе. Дождж закончыўся. У хаце была толькi бабуля. На маё пытанне: «Хто да нас вечарам заходзiў?» — засмяялася.
— Нiкога, унучак, і не было, мо ў сне што ўбачыў? — i дала мне кубак цёплага малака — I не ведаю я замежнай мовы акрамя роднай cваёй беларускай, i дзед твой нiколi не працаваў на чыгунцы. Конюх ён.
На стале было ўсё прыбрана, ля грубкi ляжалi недасмаленыя цыгаркi дзеда i адна незнаёмая з фiльтрам. Я прачытаў каляровую назву «Salem»…

Сяргей Брандт, 17.06.2013


Рэкамендуем: