Усе рубрыкі

ЧЫЯ ТЫ РУЖА-КВЕТКА? – Сяргей Брандт

Ля ракi, няйначы,
Нехта ў голас плача.
Гарыць зоркай свечка,
Ды пытае рэчка:

„А мая ж, кабетка,
Чыя ты ружа-кветка?
Хто цябе мiлуе,
Слова твае чуе?”
Айлин
„Нiчыя я, мацi,
Бо не маю сваццi.
Бо сям’i не маю
I жыву адна я.”

„А маё ж ты, сонца,
Не плач у далонцы.
Месячык устане
I ўсiм добра стане.”

„Слухай мяне, рэчка,
На вяночку — свечка.
Ты нясi праз ночы
Гонар мой дзявочы.”

На рацэ iмклiвай
Туман мые грыву.
Шукае ружа-кветка
Пярсцёнак для кабеткi.

Сяргей Брандт, 07.06.2013

ЖЫВАЯ ВАДЗIЦА – Cяргей Брандт

Бяжыць, бруiцца
Жывая вадзiца.
Звонка смяецца
Ад шчырага сэрца.
587771502323448704 (1)
Сцежкi шукае,
Ды кветкi збiрае.
Вянок да вяночка
У доўгую ночку.

Прыгожыя песнi
Да мора ей несцi.
Затым аглянуцца
I дамоў вярнуцца.

Бяжыць, бруiцца
Жывая вадзiца.
Звiнiць i смяецца
Ад шчырага сэрца.

07.06.2013 Сяргей Брандт

ДЗЯЎЧЫНКА – Сяргей Брандт

Прылёг вечар на двары,
Таўкуць бульбу камары.
Мацi клiча ў акенца:
„Зачыняй, дачушка, сенцы!
donald-zolan-35
Спяць на печцы кацяняты,
Спяць у хлеве пыляняты.
Спiць i сонечны прамень,
Будзе заўтра новы дзень.

Можа сёння гуляць досыць?”
Туман пляце бярозам косы.
А месячык лагодна паглядае
На вугалькі ў зорным гаі.

Але дзяўчынка, вось гарэза,
Гуляе з хлапчуком ля лесу.
Дарослая, бо ў гэту восень,
Гадкоў ёй будзе поўных восем.

Сяргей Брандт, 06.06.2013

ПАШТОЎКА. АДКАЗ ХАТНЯЙ МЫШЫ – Сяргей Брандт

Атрымала мыш-палёўка
Вельмi дзіўную паштоўку.
„Прывiтанне! Лета ў полi?
Не была я там нiколi.
мыши 1
Спраў занадта ёсць у хаце,
Шые крот сукенку сваццi.
Жыццё хатняе — маланка,
З вечара амаль да ранку.

Трэба, каб блiшчэў паркет,
Госцi, танцы ды фуршэт.
Кошт вялiкi вечар мае,
Ты прабач мяне, радная!

Дзядзка наш – руплівы вожык
Знёс у банк лянок i збожжа.
Не дайсцi мне да варот,
Там пiльнуе чорны кот.

Можа ўзiмку прыйдуць сваты,
Ёсць жаніх табе багаты.
Будзе час — прыеду ў край.
Сустракай. Бывай, бывай!”

Сяргей Брандт, 06.06.2013


Рэкамендуем: