Усе рубрыкі

ДЗIЦЯЧАЕ ГОРА – Сяргей Брандт

Просiць цiха малы хлопчык:
„Ты расплюшч, матуля, вочы.
Дзень вясеннi, свецiць сонца,
Ты кранi мае далонцы.”
17320575.712860
Мацi ўсю зiму хварэла,
Стала квёлай кветкай шэрай.
I калі вясна прыйшла —
Раптам у поудзень памярла.

А хлапчук сядзiць,чакае,
Вось-вось мамачка ўстане.
Плачуць нема з воску свечы,
Шлях кароткi, шлях не вечны.

А вакол вясна лiкуе,
Мама спiць, яна не чуе.
Просiць як маленькi хлопчык:
„Ты расплюшч, матуля, вочы.”

Сяргей Брандт, 26.03.2013

СТАРЭНЬКАЯ СЯДЗIБА – Сяргей Брандт

Зачынены дзверы старэнькай сядзiбы,
Разбiтыя вокны, маўчыць журавель.
I толькi вартуюць сад чорныя слiвы,
Ад дзiкага звера, ад зграбных людзей.
5824
Занесены снегам хлявок, бы аўчынай,
I дымам ад хаты не цягне нiяк.
Плот да зямлi нахіліў сваю спiну
I просiць, i молiць, як хворы жабрак.

Стаiць цiшыня i сарока не енчыць,
Сумота на белым не мае цяпла.
Дзiцячаю думкай згарыць гэты вечар,
Маркотны i голы спiць бэз ля вакна.

Сяргей Брандт, 13.02.2013

МУШЫНЫ СКАРБ – Сяргей Брандт

Байка для дарослых і малых

Ачуняла муха, абляцела дах,
Усюды ад зiмы старое павуцiнне.
Прысела, бо згубiла розум у снах,
На непрацуючы даўно гадзiннiк.

Вось каб ад спячкi трохi адыйсцi,
Прывесцi ў парадак cваё цельца.
I бачыць муха — штосць у куце блiшчыць!
Напэўна скарб, бо ззяе быццам шкельца.
муха
Зляцела. Бацюхны, дык гэта новы грошык!
Для мухi, як вядома, нечакана грошы.
„Куплю сабе сукенку з пялёсткам руж,
А на астатняе – салодкага для блошак.

А можа шлюб? Чаго не можа быць?
Нявеста — лялька ў модных чаравiчках!…”
Чацвёрты дзень у марах на куце сядзiць,
Такiя па вясне ў мухi нашай звычкi.

Праxодзiў мiма дзед сiвы Антось,
„Вось дзiва — муха грошык новы абдымае!”
Анучкай моўчкi пацягнуў i вось —
Няма нявесты, i такое, брат, часцей бывае.

Калi ты скарб знайшоў, то як мага хутчэй,
Нясi ўсё да банку ды рахнуй працэнты.
А не сядзі над ім, не зводзячы вачэй,
Мушыны скарб цяжкі, ён не для рэнты…

Сяргей Брандт, 02.03.2013

ДАРАГI РАХУНАК – Сяргей Брандт

Не гучаць, як раней у школе,
Словы аб шчастлiвай долi.
Усе болей грымiць звычна:
“Гэй, ты, лох!” i вельмi зычна.

Бо не маеш ты ”Айфона”,
“Ты ж,стары, без парасона!”
На прыпынку малпай скача:
“З “нэта” я сцягнуў задачу!
интернет
Адказаў на ўсе пытаннi
I… не маю нараканняў!”
A чым далей – будзе болей,
Што яму пра лён у полi?

То не трэба, то не -„крута”,
Iнтэрнэт – ДЗЕЦЯМ атрута!
Бо крадзе,не малой лыжкай,
Iнтарэс навогул ккнiжкам.

Сяргей Брандт, 18.02.2013


Рэкамендуем: