Усе рубрыкі

Люлі, люлі, люлі! Спі, мая матуля! – Сяргей Брандт

Спi, мая матуля,
Дзень кароткi вельмi.
Ноч ужо пачула
Гукi калыбельнай.
djn 'nf
Спi, мая прыгожая,
Цяжкi твае косы.
Зоркi над пакосамi,
Як бурштыны росы.

Спi, мая лагодная,
Знiчка дагарае.
А зямелька родная
З лесам калыхае.

Спi, мая матуля,
Адпачнiце ножкi.
Поўнач прамiнула
I прыснула трошкi.

Сяргей Брандт, 08.05.2013

Дзень Перамогі – Сяргей Брандт

Дзед быў забiты на вайне,
Амаль пад самым Будапештам.
I не пабачыў ён мяне;
І казак не чытаў, канешне.
Risunok_obelisk_Pobedy_-Medvedeva_Liza_2_kl._MOU_SOSH_No14_g.Tver

Са мной дамоў не майстраваў
Для снегiркоў i для сiнiчак.
I на радах дзед не збiраў
Са мной пунсовенькiх сунiчак.

I спiць ён там каторы год;
А дзень такi iм раз даецца.
Калi ў сне, абняўшы плот,
Стаiць дзед i жывым здаецца.

Праменьчык сядзе на медаль,
У ордэн загляне ён потым.
За хмарамi — бясконцы жаль,
Cтаяць дзяды ў божых ротах.

Унук прачнуўся — слаўны дзень!
Парад! Салют! Дзень Перамогi!
З партрэта паглядае жывы дзед,
I брукаваны край чужой дарогi.

Сяргей Брандт, 07.05.2013

Маміны шкоднікі – Сяргей Брандт

У мамы, акрамя работы,
Ёсць абавязкi i турботы.
Завесцi ў садок дзяцей,
Зварыць кашу пасмачней.

Прыбраць хату, палiць кветкi,
Сёння гэта зробяць дзеткi.
Да суседкi на хвiлiнку —
I за працу Вера з Дзiмкам.
57105818_Betty_5
Пыл стаўбом, усё трасецца,
Адляцела з шафы дзверца.
У каструлю солькi — бух!
I яшчэ… з абедзьвух рук.

Кветкi залiлi вадою,
Дым гаркавы над плiтою.
Кот, схаваўшыся пад ложак,
Зашыпеў:“ Ратуй нас, Божа!”

Мама прыйдзе – будзе рада,
„Вось дык дзеткi, мабыць свята!“
Але: „ Што гэта, нягоднiкi?”
I маўчаць малыя шкоднiкi.

Сяргей Брандт, 06.05.2013

Смачная лянота – Сяргей Брандт

Мядзведзiк з хiтрай лiсiчкай
У „дурня” гуляюць на пстрычкi.
Якая ж там школа? Якiя турботы?
Гуляюць у карты амаль да суботы.
medved-i-lisa_1
А што там у школе, якiя здарэннi?
Як пiшацца „танна” i хто есць карэннi?
I колькi ўсё ж будзе — калi тры па восем?
I роду якога вясна, лета, восень..?

Гульня на паветры – вясёлая справа,
Кiдай сабе карты налева, направа.
Якая там школа? Якiя турботы?
Яна ж, як варэнне – смачная лянота.

Сяргей Брандт, 02.05.2013


Рэкамендуем: