|
Завітаў да нас „Айфончык”-
Вельмi мудры тэлефончык.
Кнiжкi мы i не гартаем,
Iнтэрнэт цяпер мы маем.
![дети](http://kazki.by/wp-content/uploads/2013/04/дети.jpg)
Плачуць казкi на палiцах,
Няма часу нам вучыцца.
Быццам дзiва разгарнулi,
Там цiкавыя ёсць гулi.
Ранiцой, днём i ў вечар
Ён адзiн з таeмных рэчаў.
Спiм мы ноччу — ён чакае,
Калi ж на госцi завiтаем.
Cохне гаршок з кветкамi,
А што здарылася з дзеткамi?
Сяргей Брандт, 18.04.2013
Ехаў вожык на кiрмаш,
Тры мяхi вёз, як багаж —
Бульба, зерне, з мёдам глечкi,
У мястэчка каля рэчкi.
![eжи](http://kazki.by/wp-content/uploads/2013/04/eжи.jpg)
Яек жоўтых паўкаша,
На вазе стаiць дзяжа.
Пахне праным вельмi густа,
Мабыць сквашана капуста.
Малачка вёз у вядзерцы,
Трохi сала з чорным перцам.
У нядзелю гандаль хуткi,
Як прадасць, то купiць хустку.
Сваёй любай добрай жонцы
I фiранкi на ваконцы.
Для малых сваiх – свiстулькi,
Гаршчок новы для бабулькi.
Прадасць вожык яблычкi,
Купiць гальштук у пасачкi.
I пойдзе да касцёлу,
Падзячыць каб анёлаў.
Сяргей Брандт, 15.04.2013
Хлусы
Надзеýшы з ранiцы трусы,
Хлусяць у двары хлусы.
Марыйка кажа: «У мяне
Ёсць прапелер на спiне.
Зараз я яго ýключу
I над вамi палячу».
«Я- вядомы Чарадзей,
Кажа дзетачкам Андрэй —
-Чары-бары-чарару!
Вас у ягнят пераýтвару.
Бегаць будзеце ý траве
I крычаць: бе-бе-бе-бе.”
![хлусы](http://kazki.by/wp-content/uploads/2013/04/хлусы-700x525.png) хлусы
Чытаць далей » Хлусы
Вясёлыя дзве гусачкi —
Парфум, рабыя хустачкi.
I модныя сукенкi,
Замежныя паненкі.
![гусочки 1](http://kazki.by/wp-content/uploads/2013/04/гусочки-1.jpg)
Не маючы турботаў,
Зайшлi да „Аэрафлоту”.
„Нядзеля, маем грошы,
Наведаць Мiнск мы можам!”
Ляцяць да Беларусi
Зайцы, авечкi, гусi.
Гяргечаць звонка гусачкi
Амаль, як беларусачкi.
„Добры дзень” i „Як прыемна”,
„Калi ласка!”, „Узаемна”.
Цольнiк кажа: „Гэй, панове!
Вы ж гаворыце на мове!
Можа ў школе вывучалi?”
„Не, ад бабцi атрымалi.”
Сяргей Брандт, 14.04.2013
|
Рэкамендуем:
|
|
Новыя каментары