|
Ён да хаты прыляцеў,
На дуб мокры цяжка сеў.
Паглядзеў у адзiн бок —
Снег ляжыць уздоўж дарог.
У другi бацян пабачыў —
Iмшыць белым, няма качак.
Зацягнула лужы шклом,
Вось табе i родны дом.
Уздыхнуў, знайшоў галiнку
I пайшоў без перапынку
Трэскi, смецце сабiраць,
На лiпе хатку будаваць.
Вунь як весела клякоча,
Вясна прыйдзе гэтай ноччу.
Сяргей Брандт, 12.04.2013
Вiртуальны Гномiк ходзіць
Па вiртуальным агародзе.
Збiрае фiнiкі ён з пальмы,
Нясе ў домiк вiртуальны.
У самы вiртуальны вечар,
Сядзiць ля вiртуальнай печы.
Чытае верш пра мiр рэальны
Iз кнiжкi вельмi вiртуальнай.
У гэтым вiртуальным свеце,
Ён падабаецца так дзецям.
Як многа спраў, сустрэч рэальных
У павуцiне вiртуальнай.
12.04.2013
А хто такое хоць раз бачыў?
Ваўкi на полi гуляюць у мячык.
Варатар — клышаногi мядзведзь
На варотах стаiць i равець.
За матчам пiльнуюць сарокi,
Трашчаць i свiсцяць белабокi.
Сядзяць тры зайцы пра запас,
У халадку пьюць смачны квас.
Бабёр хвастом лупцуе па вадзе,
Апошняя хвiлiна ў гульнi iдзе.
А ты такое хоць раз бачыў?
Ваўкi парвалi i чацвёрты мячык.
Cяргей Брандт, 11.04.2013
Кот схаваўся ў падпечак,
Там ён будзе сядзець вечар.
Шорстку мыць старанна лапкай,
Атрымаў два разы тапкам.
Не было з ранiцы гора,
А цяпер пытанняў мора.
Як сябе вясцi з унукам?
Спрытна так схапiў за вуха.
Я ж кот жывы, не лялька,
Не мядзведзiк i не зайка.
Хвост мне самаму патрэбны
I за ўсё — акрайчык хлебны?
Госць малы i добры хлопчык,
Загнаў пад печ, а сам рагоча.
„Паедзе хутка, сядзiце цiха!“ —
Са мной дзве куркi i кральчыха.
Сяргей Брандт, 11.04.2013
|
Рэкамендуем:
|
|
Новыя каментары