Усе рубрыкі

Прыгоды Аленкі (дзіцячыя пэрлы)

Паколькі ў Аленкі асяродзьзе дзьвюхмоўнае, часьцяком прыходзіцца праводзіць дыфэрэнцыяцыю словаў. Напрыклад, “Аленка, па-беларуску гэта дрэва, а па-руску — дерево”. Часам гэтая формула адгукаецца вельмі дзіўна:).

Купілі бабулі велатрэнажор. — Ой, йовай! – радуецца Аленка. (Ровар то бок) — Нет, — кажа бабуля, — это велотренажёр. — Ета па-йюску — вейят’еназой, а па-бейяюску – йовай! […]

Гульня “Што расце ў садзе”

Гульня для некалькіх дзетак і дарослага (назіральнік:).

Адзін з дзяцей — садоўнік. Ён выходзіць на сярэдзіну круга. Астатнія атрымліваюць карткі з малюнкамі розных кветак, садавіны і гародніны.

Дзеці па чарзе распавядаюць пра сваю кветку, гародніну ці садавіну, але не называюць услых, што гэта. Садоўніку трэба адгадаць, пра што ідзе гаворка. Калі расліна адгаданая, […]

4 дзіцячыя выставы ў Менску

Выстава малюнкаў Марыі Коўзун

“Вось яны — мае любімыя і пацешныя”

Галерэя “Вільнюс” (вул.Каліноўускага, 55) прапануе выставу Марыі Коўзун — юнага аўтара 1993 году нараджэння. На выставе прадстаўлена каля 40 яе прац. З пяці гадоў Марыя наведвае мастацкую студыю, удзельнічала у міжнародных выставах у Галандыі, Японіі, Польшчы. Яе карціны абаяльныя, пацешныя і вельмі самабытныя.

[…]

Пачынаецца набор у першыя класы

Сем мінскіх школ прапануюць навучанне па-беларуску. Іх перавага — інтэлігентны падбор дзяцей, невялікія класы, гімназічныя праграмы. Вашы малыя будуць вучыцца з дзецьмі дзеячоў культуры, бізнэсоўцаў, дактароў, навукоўцаў, урадоўцаў. Менавіта гэтае асяроддзе выбірае беларускамоўныя школы ў сталіцы.

***

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія № 4» вул. Кунцаўшчына, 18

Для прыёму дзяцей у першы клас іх законныя […]