Усе рубрыкі

Сонейка. Сяргей Брандт

Ой, ты ж маё сонейка, Распляцi ты коскi мне Па вясне, Каб вясёлы птушак спеў Аж да зорак даляцеў Па вясне.

Ой, ты ж маё сонейка, Адпрасуй кашульку мне Па вясне, Каб вада сястрыца зноў Падарыла мне любоў Па вясне. Ой, ты ж маё сонейка, Над лясочкам свецiць мне Па вясне, Каб тваё […]

Чорны грак — Сяргей Брандт

Цемень цягнецца ад лесу, Як вужака памiж хат. Скача па страсе гарэзай Чорны, быццам сажа, грак.

Дзюбне ў раму, мне здаецца Нехта з ранiцай памрэ. Птушка над людзьмi смяецца, Груцы смачнай не бярэ. Сунецца праз ноч дарога, Свет мiргне за шэрым шклом. Грак напэўна служыць богу, Як суддзя, стальным крылом. Пасвiць ён нявiнных […]

Заручаныя летам. Сяргей Брандт

Я табе, каханая, ружу прынясу, Упляцi пунсовае ў сваю касу. Дождж пад вечар скончыцца, любая мая, Косы твае доўгiя — чысцiня твая.

Сена невясомае складзена пад дах, Ты ляжыш прыгожая на маiх руках. Я цябе, шаноўная, цераз ноч нясу, Расплятаюць поцемкi з кветкаю касу. У тумане пасвiцца каля рэчкi конь, Стан твой уздымаецца […]

Дзе мова тваiх бацькоў? — Сяргей Брандт

Каляровае смецце i гразь Змые першая навальнiца, Як замову адшэпча.

Дык дзе Яно Жыццё апасля Смерцi? Можа ў нараджэннi тваiм?

Тры крокi да зорак, Тры крокi да зямлi, У кожнага свой шлях.

Кажуць старыя людзi: “Не ўсё, што блiшчыць, Мае кошт золата”.

Дзе i куды Хаваюць свае грахi Бессардэчныя iмгненнi?

Ты ведаеш […]