Усе рубрыкі

ЯКАЯ НОЧ. А.С. Пушкін (пераклад на беларускую мову) — Сяргей Брандт

Якая ноч! Марозiць твары,
На небе анiводнай хмары,
Як, быццам, сшыты небасход
Ды зоркi чыстымi сцяжкамi.
235f458667fd3106e1
У хатах цёмна, а каля варот —
Зачыны з цяжкiмi замкамi.
Паўсюды супакоiўся народ,
Прыцiх i лямант, крык гандлевы.
Пакуль не спiць aдзiн з аховы,
Ён цапурой сваёй грымiць,
А ўся Масква ўтульна спiць.

Сяргей Брандт, 11.12.2013

СМАКТУЛЬКА. Грыгорэ Віеру (пераклад на беларускую мову) — Сяргей Брандт

serguey_zagraevsky_12_months_1998_3
Сонца з самага рассвету
Усё грызе смактульку гэту.
З’еш хутчэй свой ледзянец,
Каб зiме прыйшоў канец.

Сяргей Брандт, 11.12.2013

АЎТАР НЕВЯДОМЫ. ЦIХАН

Пераклад на беларускую мову

Цiха-цiха, вельмi цiха
Уваходзiць у дзверы Цiхан.
Не галёкаць, не крычаць,
Дзетак бавiць i качаць.
ДЕТИ ЗВЕЗДЫ
Цiхан песенку пяе,
Сны маленькiм раздаe:
У гэтым сне — малы лiхтарык,
У гэтым сне — сабачка Шарык.
У гэтым — месяц жоўтым свецiць,
У гэтым-спяць салодка дзецi.
Цiха-цiха, вельмi цiха,
Змрок, утульнасць i спакой.
Дзеткi спяць. Адходзiць Цiхан
У домiк цiхi за ракой.

Сяргей Брандт, 11.12.2013

РОДНАЯ МОВА. Грыгорэ Віеру (пераклад на беларускую мову) — Сяргей Брандт

Махне крылом гарлiца
Сярод галiнак квёлых
I пра сябе дзiвiцца,
Пачуўшы наша мову.
120418095428
Калi ёй спеў патрэбны
Цi цудныя здарэннi —
Прашэпча словы неба,
I кленчаць сцiпла ценi.

Сяргей Брандт, 09.12.2013