Усе рубрыкі

Прыгоды дэтэктыва Бру. Чаму маўчаў „Біг-Бэн” – Сяргей Брандт. Найлепшыя справы ў вершах

детектив
Сыпле дробным макам дождж,
Аэрапорт прыватны «Хлодж».
Да англiйскай каралевы
Бру iдзе, ахоўнiк — злева.

Вось кабiнет з паўлiнам,
Дубовы стол, карцiны.
Ды цуды з усяго свету,
Прыемна пахне летам.

«Сэр iз Гента, Бру Мiшэль!
Вельмi мудры журавель!»
Мiнiстр — паважны качар
Стрымаць не можа плачу. Чытаць далей » Прыгоды дэтэктыва Бру. Чаму маўчаў „Біг-Бэн” – Сяргей Брандт. Найлепшыя справы ў вершах

Прыгоды дэтэктыва Бру. Берлінскае здарэнне – Сяргей Брандт. Найлепшыя справы ў вершах

детектив
Берлiн. Цiргартэнштрасэ, 30.
Нядзеля, ранiца, не спiцца.
Грымiць, злуецца тэлефон,
Кудысьцi збег салодкi сон.

“Гутэн Морген! Выбачайце!
У нас здарэнне — прыязджайце!
Кафэ завецца “Рудольф фон Ахам”,
Прапалi ноччу пернiкi з макам. Чытаць далей » Прыгоды дэтэктыва Бру. Берлінскае здарэнне – Сяргей Брандт. Найлепшыя справы ў вершах

20 скарагаворак на ўсялякі выпадак

Кот у ботах-скараходах

  1. Белы бусел баіў байку беламу зайку.
  2. Боб ды боб — два бабы, а яшчэ боб — тры бабы.
  3. Вадавоз вёз ваду ад вадаправода.
  4. На двары стары баран грукаў зранку ў барабан.
  5. Добра ўсюды добраму. Добраму ўсюды добра.
  6. Дудар дудару дарма грае.
  7. Лаўрэн лавіў рыбу, Лара варыла рыбу з лаўровым лістом.
  8. I Піліп да ліпы прыліп. Да ліпы прыліп і Піліп.
  9. Твая маці і мая маці пяклі булкі ў адной хаце.
  10. Патап пакаваў пакупнікам пакупкі ў пакункі.
  11. Пракоп і Барыска елі барбарыскі.
  12. Пароль — «Арол».
  13. Рабая курка клюе крупкі.
  14. Рыбак Рыгор рыбачыў на рацэ.
  15. Ткач ткаў хустку на таху і хукаў на руку.
  16. Скача чапля па балоце, чачотачка ў чароце,
    А чубаты чачот топча, топча агарод.
  17. Раз прывёз Рыгор Цімоху мех арэхаў, мех гароху.
  18. Маша шыла шапку Сашу. Шапку Сашу шыла Маша.
  19. Саша на шашы, смокчучы сушку, шагам шпарка шпарыла.
  20. Смешкі кошцы, слёзкі мышцы.

Прыгоды дэтэктыва Бру. Смачнае абрабаванне – Сяргей Брандт. Найлепшыя справы ў вершах

детектив

З вельмi добрым iнтарэсам
Цягнiк ехаў цёмным лесам.
Вез каўбаскi з Данii,
Бо яны там танныя.

Сыр з самога Амстэрдама
I прысмакаў розных самых.
Жоўтага смачнога мёду
Аж дзве поўныя калоды. Чытаць далей » Прыгоды дэтэктыва Бру. Смачнае абрабаванне – Сяргей Брандт. Найлепшыя справы ў вершах


Рэкамендуем: