Усе рубрыкі

Невядомы сон – Сяргей Брандт

Цёмна стала, месяц знiк.
Нешта ўначы шчабеча.
Дагарэў агонь у печы,
Смачна пыхнуў i прыцiх.

этот сон

Холад цягнецца ў сад,
Нечым шэрым, дужа слiзкiм.
Доўгiм шляхам, тонкай рыскай
Зоркi да зямлi ляцяць. Чытаць далей » Невядомы сон – Сяргей Брандт

Заклінанне – Сяргей Брандт

Дзiцячы вясёлы голас
Скача жвавым праменчыкам.
Дзiцячы вясёлы голас
У росных кветкавых венчыках.
54дети
Дзiцячы вясёлы голас
Звiнiць серабром, не сцiхае.
Дзiцячы вясёлы голас
З твайго вясковага краю.

Сяргей Брандт, 16.03.2013

Казка пра тое, як на зямлі з’явіліся злыдні – Сяргей Брандт. Частка другая

Усё пайшло ўкрыў ды ўкось,
Адкуль усё гэта ўзялось?
Што здарылася? Вось бяда,
Дзён пахмурных чарада.

Абляцеў сад пустацветам,
Холадна, не пахне летам.
Кветкi яркiя завялi,
Злыднi цеплыню схавалi.

злыдни
Чытаць далей » Казка пра тое, як на зямлі з’явіліся злыдні – Сяргей Брандт. Частка другая

Казка пра тое, як на зямлі з’явіліся злыдні – Сяргей Брандт. Частка першая

Жылi-былi ў Дрывятах,
Бацька з маткай, з краю хата.
Свiнка, млын ды дзве каровы,
Лазня, сена стог i дровы.

3c17297553-1017-kukolnyj-domik-domik-v-derevne-rospis-n4744

Поўны катушок нясушак-
Пух ды пер’е для падушак.
Сад аж сотак дзесяць мае,
Лес да ганку падступае.

Побач з бульбачкай рады
I ставок каля вады.
Прыбран двор ад смецця,
Сонца добрым свецiць. Чытаць далей » Казка пра тое, як на зямлі з’явіліся злыдні – Сяргей Брандт. Частка першая


Рэкамендуем: