|
Зорная зімовая ноч. На заснежанай лясной паляне стаіць снегавік. У яго нос-морква, на галаве капялюш са старога вядра, у руцэ мяцёлка. На палянку крадучыся выходзяць Таўстун і Даўгавух.
Спыняюцца.
ДАЎГАВУХ. Ну, чаго спыніўся?
ТАЎСТУН. А ты чаго?
ДАЎГАВУХ. А я… я на цябе гледзячы!
ТАЎСТУН. А я – на цябе!
Нейкі час стаяць моўчкі.
ДАЎГАВУХ. Ну што, пайшлі далей?
ТАЎСТУН. Пайшлі!
Зноў нейкі час моўчкі стаяць.
ДАЎГАВУХ ( сярдзіта). Слухай, мне гэта надакучыла! Трэба ісці!
ТАЎСТУН. Трэба!
ДАЎГАВУХ. Альбо наперад, альбо назад!
ТАЎСТУН. Лепш назад!
ДАЎГАВУХ. Ах ты, баязлівец! Ну, чаго спалохаўся? Ён жа са снегу!
ТАЎСТУН. Ды ведаю я гэта! Але ж вельмі ўжо на паляўнічага падобны! І мяцёлка гэтая… ну зусім, як стрэльба! Ведаеш што, ідзі лепш адзін!
ДАЎГАВУХ. А ты?
ТАЎСТУН. А я цябе тут пачакаю. Чытаць далей » Cнегавік і вясна (п’еса)
Жылі-былі ў рэчцы плоткі, бесклапотныя малодкі. Жылі-былі, не тужылі, нідзе службы не служылі, анідзе не працавалі. Толькі танцы танцавалі.
Як пачнуць танцаваць – па ўсёй рэчцы чуваць. Узнімаюць хвалі, самі сябе хваляць. Ну, а стрэнуць каго – не адпусцяць так яго: у круг запрашаюць, скакаць прымушаюць. Чытаць далей » Казка пра плотак – вясёлых малодак
Жыў у рэчцы сом вусаты, пад карчагай меў ён хату. Ну, не хату, а хаціну: дах – з чароту, сцены – з ціны. Сом хаціну даглядаў: свежай цінай абкладаў, пад карчагай прыбіраў і карчагу праціраў. Словам, клопатаў не меў, ды аднойчы захацеў ён займець свой агарод.
З трыснягу паставіў плот, глей рачны хвастом капаў ды вусамі разграбаў. Так рабіў за градкай градку, каб усё было ў парадку, каб на іх усё цвіло, каб на іх усё расло. Каб пад восень знёс у хату сом свой ураджай багаты, каб і восень і зіму ўсе зайздросцілі яму. Чытаць далей » Сом-агароднік (казка ў вершах)
Граблі сенам дзед грабе,
А трава кароў скубе,
З-пад сабакі брэша плот,
На гурках расце гарод.
Парсючка фасоля зрыла,
Хмарку сонейка закрыла,
Праз раўчук асфальт пацёк…
Кот ад мышкі ледзь уцёк!
Чытаць далей » Верш, дзе ўсё наадварот
|
Рэкамендуем:
|
|
Новыя каментары