Усе рубрыкі

Матуліны рукі (аўдыё)

3 маленства яны нас да сэрца гарнулі,
Пяшчотныя, добрыя рукі матулі,
Што зранку працуюць няспынна і лоўка,
Дачушку накормяць, прычэшуць галоўку.

Малюнак: Josephine Wall

Малюнак: Josephine Wall

Чытаць далей » Матуліны рукі (аўдыё)

Беларускія дзеясловы на ўсякі і няўсякі выпадак

Ці ведалі вы гэтыя беларускія словы?)

o бадзякаваць — отираться, ошиваться
o прытарабаніць — притянуть, принести
o прысунуцца — припереться
o уходацца — устать
o паткнуцца — сунуться

o смаліць — жечь
o выжыльвацца — распинаться
o вычварацца/вычмурацца — выпендриваться
o гандзюрыць/жупіць — трындеть
o крэмзаць/грымзоліць — калякать, строчить Чытаць далей » Беларускія дзеясловы на ўсякі і няўсякі выпадак

Казка пра прадпрымальніка Пятра, Казу і Каляды (відэа)

Казачка пра Пятра, Казу і Каляды

Гэтая казачка пра часы даўнія-старадаўнія. Было гэта так даўно, што ніхто не памятае калі. А казачку гэтую мне расказала сама Каза на мінулыя Каляды.

Жыла-была каза...

Жыла ў тыя даўнія часы Каза. Залатыя рожкі, тоненькія ножкі, мяккая паўсцінка ды шэрая спінка. Нястомная яна была. Штодня раненька ўставала, сонца клікала ды па зямлі нашай скакала. А там, дзе Каза ходзіць – жыццё родзіць, дзе Каза нагой — там бульба капой, дзе Каза рогам — там жыта стогам, да чаго Каза дакранаецца – тое абуджаецца.
Чытаць далей » Казачка пра Пятра, Казу і Каляды


Рэкамендуем: