Кніга з серыі “Казка за казкай”.
Беларуская народная казка “Не сілай, а розумам”.
Выдавецтва “Мастацкая літаратура”, Мінск, 2004.
Мастак В.В.Дударанка Чытаць далей » Не сілай, а розумам (кніга)
|
|||||||
Кніга з серыі “Казка за казкай”. Зайшоў неяк у адну вёску манах. Вось ходзіць манах ад хаты да хаты, міласці просіць. Амаль ўсю вёску абыйшоў, і раптам бачыць — на іншым беразе вялікая хата пад чарапічным дахам стаіць. Пайшоў манах да той хаты, пастукаўся ў вароты. Выйшаў з хаты стары — але ж злы як чорт, замахаў на манаха рукамі, і як закрычыць: — Няма ў нас нічога, пайшоў прэч! Манах кажа ветліва: — Калі ласка, ахвяруйце што-небудзь. Ужо калі ў такой багатай хаце нічога не знойдзецца, хто ж тады мне міласціну падасць? — Вось пракляты манах! Да чаго ж назойлівы! Калі я і разбагацеў, дык ва ўсякім разе, не з тваёй дапамогай! І няма чаго тут разважаць, прыбірайся! У вёсцы ўсе ведалі, які стары злы і не любілі яго. Але нават гэтага скнару пранялі мудрыя гаворкі манаха, і не ведаў ён, як лепей зрабіць, і стукаў па зямлі доўгай трубкай, попел з яе вытрасаючы. Потым выхапіў у манаха торбу, пайшоў у хлеў, напоўніў торбу ляжалым гноем і прынёс манаху. Той моўчкі ўзяў торбу, нізка пакланіўся і пайшоў прэч. Ідзе манах па дарозе, раптам чуе — хтосьці яго кліча. За тымі далёкімі часамі, калі яшчэ жывая была рамантыка далёкіх падарожжаў і неадкрытых земляў, славуты паляўнічы і шукальнік прыгодаў Тайран Бэнкстан вырашыў зрабіць з свайго сына Гары сапраўднага мужчыну. Ён узяў хлопца з сабою на галоўнае паляваньне свайго жыцьця — паляваньне на вялізных амэрыканскіх мядзьведзяў грызьлі. Але як толькі Тайран зьдзейсьніў сваю запаветную мару й захапіў жыўцом двух медзьведзянятаў, іхная маці скрала Гары ды ўцягнула яго з сабою. Падчас вандраваньня па гарах і лясох між хлопцам і мядзьведзіцаю завязалася моцнае сяброўства. Яна навучыла яго выжываць у Скалістых гарах, і разам ім давялося перажыць безьліч небясьпечных прыгодаў: уцякаць ад паляўнічых, адбівацца ад ваўкоў і пераходзіць бурлівыя рэкі. год: 1999 Трохі са спазненнем, але трэба дадаць і гэтае выданне да нашых матэрыялаў. У 1946 годзе, калі толькі скончылася самая жахлівая вайна, якая не памілавала нікога — у тым ліку дзяцей, дарослыя задумаліся над тым, што яны могуць зрабіць дзеля таго, каб такое больш не паўтарылася. І тады Арганізацыя Аб’яднаных Нацый стварыла Дзіцячы Фонд ААН (ЮНІСЕФ), закліканы абвяшчаць і абараняць права самых маленькіх жыхароў Зямлі — дзяцей. Упершыню ў гісторыі чалавецтва гэтыя правы былі запісаны на паперу і сталі асноўным міжнародным законам пра дзяцей, надзвычай важным і абавязковым для выканання уімі і кожным. Упершыню дарослыя так сур’ёзна задумаліся пра тых, хто прыйдзе ім на змену заўтра. Гэтыя правы, такія простыя і натуральныя, могуць быць зусім недаступнымі. І тады Дзіцячы Фонд ААН спяшаецца на дапамогу. Сімвалам Дзіцячага Фонду ў Беларусі стаў сонечны зайчык Юні-Юні. Для таго, каб яго ўбачыць, дастаткова самага малеенькага кавалачка люстра ці проста начышчаннага гузіка ці усмешкі, а, можа быць… добрага ўчынку. Сонечны зайчык, маленькі праменьчык сонейка, які адлюстраваўся ў нашых сэрцах. На старонках гэтай кніжкі ён знаёміць дзяцей і дарослых з асноўнымі правамі дзяцей. Чытаць далей » Канвенцыя аб правах дзіцяці |
|||||||
Copyright © 2024 Казкі беларускія - Калі ласка, перадрукоўвайце матэрыялы, але стаўце па магчымасці спасылку! При перепечатке ссылка обязательна! Cачыненняў не маем, але казак - даволі! -> RSS пастоў | RSS каментараў Працуе на WordPress & Atahualpa |
Новыя каментары