Усе рубрыкі

Чырвоныя загадкі

1. Мы чырвоныя, кіслыя, на балоце расцем,
Пад снегам даспяваем, у роце песенькі спяваем.

2. Круглы і румяны, на галінцы расту,
Мяне любяць дзеці і дзядулі есці.

3. У чырвоным капялюшы ля асіны каранёў
Я ціхенька расту — ты пабачыш за вярсту!

4. Ён у лесе стаяў, а ніхто яго не браў,
У чырвоным каптурку, ды нікому не ў руку.

Чырвоныя загадкі

Чытаць далей » Чырвоныя загадкі

Праўдзівая гісторыя Чырвонага капялюшыка (відэа)

Прапануем вашай увазе дзіцячы мультфільм “Праўдзівая гісторыя Чырвонага капялюшыка”, які ў 2005 годзе зрабілі ў ЗША. А переклалі на беларускую мову на тэлебачанні Белсат.

Чырвоны каптурок

Аўтары прапанавалі зусім нечаканую вэрсію ўсім вядомай з дзяцінства казкі. Галоўная гераіня – зусім не тая цнатлівая дзяўчынка, якую мы прызвычаіліся бачыць у шматлікіх экранізацыях.

Расследваннем яе знікнення займаецца інспектар Жаба, які, збіраючы сведчанні, задае сабе пытанні: чаму Бабка жыве так далёка ад унучкі, хто скіраваў Чырвоны Каптурок праз гушчар лесу, і чым насамрэч займаецца Воўк? Адказы на гэтыя ды іншыя незвычайныя пытанні – у вясёлай сямейнай мультыплікацыйнай камэдыі. Чытаць далей » Праўдзівая гісторыя Чырвонага капялюшыка (відэа)

Песенька пра коніка

Сядзеў у траўцы конік,

Сядзеў у траўцы конік

Сядзеў у траўцы конік


Сядзеў у траўцы конік,
Як травачка і клёнік,
Зялёненькі ён быў.

Уявіце сабе,
Уявіце сабе,
Як травачка і клёнік.
Уявіце сабе,
Уявіце сабе,
Зялёненькі ён быў!

Ён харчаваўся траўкай,
Ён харчаваўся траўкай,
не крыўдзіў і казяўкі
І з мушкамі дружыў.

Уявіце сабе,
Уявіце сабе,
Не крыўдзіў і казяўкі.
Уявіце сабе,
Уявіце сабе,
І з мушкамі дружыў.

Дый вось прыйшла квакушка,
Дый вось прыйшла квакушка,
Пражэрлівае брушка
І з’ела цвіркуна.

Уявіце сабе,
Уявіце сабе,
Пражэрлівае брушка.
Уявіце сабе,
Уявіце сабе,
І з’ела цвіркуна.

Не думаў, не гадаў ён,
Не думаў, не гадаў ён,
Ніколі не чакаў ён,
Што з’есць яго яна.

Уявіце сабе,
Уявіце сабе,
Ніколі не чакаў ён.
Уявіце сабе,
Уявіце сабе,
Што з’есць яго яна.

Слухаць мінус і спяваць Чытаць далей » Песенька пра коніка

Водныя працэдуры. Казка пра слана і дырэктара заапарка

Аднойчы ў кватэры Дырэктара Заапарка адключылі ваду, ды не гарачую, а наогул усякую.

Дырэктар вельмі засмуціўся. Як жа ж ён, нямыты, з’явіцца перад наведвальнікамі заапарка? І нават больш таго – як жа ж ён, нямыты, з’явіцца перад насельнікамі заапарка? Бо насельнікі гэтыя мыюцца некалькі разоў на дзень: птушкі старанна чысцяць сваё пер’е, тыгры вылізваюць свае паласатыя футры, а бегемот дык і зусім з вады не вылазіць…

Аднак служба ёсць служба, і нямыты Дырэктар у патрэбны час прыбыў у заапарк.

Звяры адразу зразумелі, што ў Дырэктара сёння здарылася нейкая непрыемнасць. Чытаць далей » Водныя працэдуры. Казка пра слана і дырэктара заапарка


Рэкамендуем: