Усе рубрыкі

Белы карагод — Сяргей Брандт

Пабач, якая сёння завiруха за акном!
Мяце i сыпле, як нiколi ў гэтым годзе.
Зачаравала вёску зноў цудоўным сном
I лес з зямлёй звяла ў белым карагодзе.

article53056

У гэты незвычайны на прыгоды час,
Калi рэальнасць пагубляе свае формы,
Пачне жыццё змяняцца, здымкам у анфас,
Да ранiцы святло застанецца аморфным.

На двор паклiча выйсцi, як бы незнарок,
Сняжынкi замiлуюць мiтуснёй лагоднай.
Яны ў танцы абгарнуць знямеўшы змрок,
Адзеннем легкiм, але ўначы — свабодным.

Сяргей Брандт, 28.10.2012

Свет зорачкi божай — Сяргей Брандт

“Выявай цудоўнай над лесам узыходзiць
Зорка-бурштын” — так пяюць у народзе.
Промнi святочным ззяюць лагодна,
Такой i ў небе не бачна нiводнай.

images

Мабыць яна ёсць надзея людская,
I не шкада, што як кропка малая,
Бо там каля лесу ў дробнай сядзiбе
“Хлапчук нарадзiўся” — крычыць гаварлiва.

Свет зорачкi божай усюды пральецца,
А прыме яго толькi шчырае сэрца.
Хлопчык прыйшоў у наш свет на iмгненне
Лiхтарыкам жоўтым людского сумлення.

Анёлы не ткуць абяцаннi на кроснах,
Ёсць толькi iмгненне, ёсць зорка ў соснах.
Яна дагарыць, потым снег зацярушыць,
На неба адыйдуць маўклiвыя душы.

Сяргей Качанаў-Брандт, 17.12.2014

Дзякую сардэчна, восень… — Сяргей Брандт

Дзякую сардэчна, восень,
За маленькi парасон.
Дожджык ранiца прыносiць
Незвычайна дробны ён.

дети

Залатое лiсце смеццем
Апынецца пад нагой,
I цяпла пяшчотнасць дзесьцi
Заскуголiць над ракой.

За дажджом пацягне знова
Шэрым золкам праз двары,
Дым святочнаю прамовай
Льецца лёгка дагары.

Сяргей Брандт, 26.11.2014

Беларусу ад Беларуса

Ігнату Іпалітавічу Дамейке, Нацыянальнаму герою Чылі прысвячаецца

Дзе глеба стогне без вады,
А пыл чырвоны — прысмак гора.
Ён там застаўся назаўжды,
Як астэроiд, што згарэў над морам.

Ignacy_Domeyko

Дзе дзень бясконцы ад сухот,
А над гарой каршак ляцiць
I не шуршыць з ракой чарот,
А лён блакiтным не карцiць.

Дзе мова ад чужой раднi,
Мiраж з абрысам родных хат.
На рэйдзе дальнім знова караблі
Чакаюць, але ён не вернецца назад.

Сяргей Брандт, 03.11.2014


Рэкамендуем: