Усе рубрыкі

СПРАВЯДЛІВЫ КОЦІК — Сяргей Брандт

515738_original
Коцік шэры асцярожна
Робіць заднюю падножку
Вось дык дзіва, злы ваўчок
Паваліўся на бачок.

Сяргей Брандт, 18.04.2014

ДА ДАБРА ЦI ДА ЛIХА? – Сяргей Брандт

Уступ
Гiсторыя мая, магчыма, будзе недасканалай, бо прайшло шмат часу. Нават яна будзе
трохi iнакшай, чым тая, якую я пачуў першы раз з вуснаў адной зусiм старэнькай бабулькi. У позні зімні вечар, калі завіруха замяла па самы верх схудзеўшы паркан і прынялася падбірацца да даху, калі мароз выў у коміне галодным ваўком, у знямеўшай ад холаду хатцы засталося толькі адно месца, дзе было цёпла і ўтульна. Гэта маленькая ляжанка. Там, пад тоўстай ватняй коўдрай, ляжалі спалоханыя дзеці. А, каб малым было не так страшна, ім нараспеў бабулька расказвала пра розныя казачныя здарэнні.
Jed-_TQWXFc
За сцяной з бярвенняў шалёна гудзеў вецер, дах прамінаўся ад вялізнай колькасці мерзлага снегу, капціў чорным каганец, а перад вачыма дзяцей уставалі фантастычныя вобразы магутных і чароўных персанажаў. Звычайна ўсё нечакана пачынаецца толькі з аднаго слова, а потым ужо не спыніць палёт думак, пакуль салодкі глыбокі сон не заплюшчыць лагодна сваімі цёплымі далонямі стомленыя дзіцячыя вочкі. І там на мяжы, паміж уважлівасцю і санлівасцю заўсёды застаецца сэнс гэтай гісторыі, трохі казачны, трохі сапраўдны, што нават прачнуўшыся, не заўсёды спачатку і зразумееш, а ці было ўсё гэта сапраўды. Полымя даела апошнія дровы і супакоілася, маленькі каганчык таксама стаміўся і, пырхнуўшы напаследак некалькі разоў, патух. Спачатку ў цемры нічога не здаралася, а потым з’явіліся жоўтыя плямы і кругі, а затым і вельмі цікавыя часткі гэтай гісторыі, але малыя ужо моцна спалі і бачылі свае каляровыя сны.

Сяргей Брандт, 14.04.2014

АНЁЛ-АХОЎНIК — Сяргей Брандт

Пераклад на беларускую мову. МІХАЙ ЭМІНЕСКУ. АНЁЛ-АХОЎНIК

Начамi, калi маё сэрца балiць,
Анёл — мой ахоўнiк, ён побач стаiць.
Ён вопратку мае iз свету i ценi,
А крылы сваe быццам хмары трымае,
Пабачыўшы толькi ў дзюрах адзенне,
Дзiця, ў кiм злiлiся грахi i сумленне,
Табой пасаромлена твар апускае.

bernhard_plockhorst_-_schutzengel

Дык можа грахi прытупляюць пагляд,
Чароўных вачэй тваiх сорамных яд.
Заставiлi бегчы ў цемру праз ад
Таго, хто быў варты тваёй чысцiнi,
Але, можа быць, гэта толькi старонкi,
Каб зазiрнуць у твар стомленай зоркi,
Бо ён, немагчыма, i ёсць толькі ты.

Сергей Брандт, 13.04.2014

ВЕРБНАЯ НЯДЗЕЛЯ — Сяргей Брандт

Пераклад на беларускую мову.
ВАСИЛЕ АЛЕКСАНДРИ. ВЕРБНАЯ НЕДЕЛЯ

Завірухі адсвісцелі
І гараць святочным днём
Сонца з вербнаю нядзеляй,
Вярба з сонечным галлём.

264722186_p1

Як ад радаснай капелі
Уздрыгнуў здранцвелы дом,
Сонца з вербнаю нядзеляй,
Вярба з сонечным галлём.

Жаваранкі прыляцелі
І запелі пад акном
Сонцу з вербнаю нядзеляй,
Вярбе з сонечным галлём.

Шкода хворых у пасцелі,
Але чакаюць за вуглом
Сонца з вербнаю нядзеляй,
Вярба з сонечным галлём.

Нават хмаркі пацяплелі,
Іх раўняюць з каралём,
З сонцам, з вербнаю нядзеляй,
З вярбой, з сонечным галлём.

Кветкі вочкі праглядзеі,
А калі ж у лес пайдзём
З сонцам, з вербнаю нядзеляй,
З вярбой, з сонечным галлём.

Закахацца не паспелі,
Бо гараць дзівосным сном
Сонца з вербнаю нядзеляй,
Вярба з сонечным галлём.

Вусны неяк аж знямелі,
Мы таемнасць не кранём
У канцы святой нядзелі,
Побач з сонечным галлём.

Сяргей Брандт, 13.04.2014


Рэкамендуем: