|
Восень перапелкаю шэрай загалосiць,
На вячэру з мокрымi лiсцямi запросiць.
Адшумiць нявыразна лес дажджом сталёвым,
Дагараць у печцы цяплом хуткiм дровы.
Кветкi адмiлуюцца, памянуць вясёлку,
Водар смачны чуецца — у вяночках зёлкi.
Пад дажджом i сена цьмяным занямела,
У капне ля лесу аж да зямлi прысела.
Асцярожна курачка ў сянях заквохчыць
I замоўкне раптам з надыходам ночы.
Неба адпачнуўшы, ссуне ў цемру хмары,
Месячык пральецца срэбрам на абшары.
Сяргей Брандт, 23.10.2013
Два тхаркі Цімон і Борка
Робяць разам шкоду толькі.
Раскідалі смецце ў школе,
А сказалі: “Вецер у полі!”
Патапталі астры, градкі,
А ў адказе – парасяткі.
Фарбай выпацкалі лаўку
І суседнюю запраўку.
У бліны паболей солі —
Вінаваты дворнік Коля.
Можа хопіць шуткаваць?
Тхаркі кажуць: «Смех дзе ўзяць?
Можа ў цырк які паехаць?
Цырк у Мінску — востраў смеху”
Двор зажыў спакойна зноў,
Па суботах – тхаркі-шоу.
Цырк не зачыняе дзверы,
Хто ў гэта мог паверыць?
Два тхаркі, Цімон і Борка
Смех дзяцей, а жартаў колькі!
Сяргей Брандт, 21.10.2013
Ёсць у Марка
З дажджом хмарка,
Над ракою ў полі.
Двор маленькі,
Клён старэнькі
І сяброўка Поля.
Сяргей Брандт, 20.10.2013
Ехала машына
на бабаруйскай шыне.
Тая шына не стрывала,
гуму ў дзіркі разадрала.
Дзе дамкрат і дзе ключы
Ставіць кола будзеш ты!
малюнак: http://dmpokrov.livejournal.com
|
Рэкамендуем:
|
|
Новыя каментары