|
Дождж у Вiльнi, слiзкi брук,
Восень з-за вугла завыла.
I званоў маркотных гук —
Дзесьцi бачыў, штосьцi была.
Пад завесу з туманоў
Дзень схавае скрыжаваннi.
Дахi — вопратка дамоў,
Не прыгодны для спаткання.
Як знарок, замруць муры
Плямай стыне шэрай вежа.
З дымам сцягне да гары
Векавую незалежнасць.
Дождж павольны, мокне крыж,
На дзвярах знак «38».
Гэта — Вiльня, не Парыж!
Замчышча старога восень.
Сяргей Брандт, 20.09.2012
Там, дзе на ростанях шумiць,
Падросшы за стагоддзе бор.
Дзе ранiца бурштынам зiхацiць,
Дым успамiнам цягнецца да зор.
Дзе песня льецца ў тумане салаўя,
Кранае сэрца крышталёвым гукам.
Дзе цяжкiм коласам засеяна зямля,
Дзе хаты накрывае белым завiруха.
Дзе хочацца застацца тленам назаўжды,
Прыгоркам у лесе з чырванню рабiны.
Кустом малiны ў полi, клёнам на мяжы,
Cаладкой цiшынёй i колам каля млына.
Цяпер цябе нiколі мне не пазабыць,
Мой кут, дзе цягнецца ўсё самых да зор.
Там, дзе на ростанях на мове шапацiць
Падросшы за стагоддзе аксамiтны бор.
Сяргей Брандт, 16.10.2012
Таемнасць Балотных Ялiн,
Яна абступае знянацку.
У плачы чорных галiн
Пачуеш сумоту, не ласку.
Замшэлая з часам сцяна,
Сустрэне адразу з дарогi.
Маўчыць з раўчуком цiшыня,
Дрыгву не вартуюць аблокi.
У поўнач туман ад балот,
Не бачна даўгая сцяжынка.
Да самых дубовых варот
Здранцвелых, як тая скарынка.
I не адпусцяць нiяк,
Сваю таямнiчасць нiколi,
Нi рэчка, нi хвоi, нi грак,
Нi нават адлiга на полi.
Таемнасць Балотных Ялiн,
Яна абгарнае знянацку.
У плачы намокшых галiн,
Пачуеш сумоту ды ласку.
Сяргей Брандт, 24.03.2013
Частка чацвёртая
Уся прырода для нашых продкаў была адухоўлена. Яна была запоўнена «розумам», «пачуццём» i «словам». У шопаце лiсця, завыванні ветру, плюсканні хваль, у крыку птушак, у мычаннi жывёл — нашы продкi чулi таямнiчую размову з нечым вельмi моцным i мудрым. Свет нашы продкi ўяўлялі сабе наступным чынам:
— Верхнi паверх «Правь», дзе па iх уяўленню жылi багi, якiя правiлi бачным i нябачным
светам. Яго знакам былi птушкi.
— Сярэднiм паверхам быў свет людзей «Явь» — наш матэрыальны свет, даступны чалавечаму розуму, аб’ектыўная рэальнасць. На гэтым паверсе мы i жывём, aб наступных можна толькi здагадвацца. Знакi нашага свету — гэта мядзведзь i воўк.
— І нарэшце — апошні падземны пласт старажытнай славянскай рэальнасці зваўся «Навь». Да гэтага свету людзі спрадвеку ставіліся, як мінімум з асцярогай. (Напэўна, многія з вас чулі выраз «Навьи чары», які дайшоў да нас са старажытнасці. Так кажуць, маючы на ўвазе насланнё, вядзьмарства, чары, якія напускаюць сутнасці іншасвету). «Навь» — гэта свет духаў і мерцвякоў, нябачны для людзей толькі па іх ўласнаму жаданню, які паказвае сябе чалавеку. Тым не меньш, па ўяўленні продкаў, у гэты пласт быцця жывому чалавеку можна было трапіць, напрыклад, праз студню. Знак падземнага свету — Змяя.
Сяргей Брандт, 05.07.2013
|
Рэкамендуем:
|
|
Новыя каментары