Усе рубрыкі

Беларусь-3 запрашае на “Дабраранак”

З 15 лютага маленькіх гледачоў і іх бацькоў чакае сустрэча з новым “Дабраранкам” на канале Беларусь-3! Да знакамітага мядзведзіка Топы далучаецца кампанія вясёлых сонечных зайчыкаў – Кася, Лесік і Ясік. І гэта яшчэ не ўсё!

Рубрыка “Будзілка” дапаможа маленькім гледачам прачнуцца, далучыўшыся да музычнай іскрамётнай танцавальна-спартыўнай размінкі. Рубрыка “Мульціварка” рыхтуе для іх цікавыя мультпрыгоды. “Дапамагайка” дасць карысныя парады і навучыць, як дзейнічаць у любой няпростай сітуацыі. Чытаць далей » Беларусь-3 запрашае на “Дабраранак”

Малая Ведзьмачка (казка, пераклад з нямецкага)

Пачатак перакладу — першы разьдзел казкi Отфрыда Пройслэра “Малая Ведзьмачка” (Die Kleine Hexe).

Разьдзел першы. Гузы на галаву

Была сабе адная Малая Ведзьмачка ста дваццаці сямі гадоў, што для ведьзмы век даволі малы.
Яна жыла у хацінцы, якая стаяла самотна сярод дрымучага бору. Ведзьмачка была малая, таму й хата ў ёй была невялічкая. Але для ведзьмачкі яе было цалкам досыць – шчыра кажучы аб лепшай хаце ведзьма й марыць не магла: там быў і цудоўны пакрыўлены ветрам дах, і разьвіханы комін, і бесьперастанку ляпаючыя аканіцы. Ззаду хаты была прымураваная печ, бо без пячы ведзьміна хата ўжо й ня ведзьміна хата.

Малая Ведзьмачка
Чытаць далей » Малая Ведзьмачка (казка, пераклад з нямецкага)

Чытанка для малечы “Па вершыку — штовечар”: Смех

У сястры маёй — Наташкі —
завяліся ў галаве…
не, не думкі — пасмяяшкі,
не адна, а цэлых дзве.
Учапіліся ў дзяўчынку
як две злосныя блыхі
і казычуць без прыпынку —
“ха-ха-ха і “хі-хі-хі”…


Чытаць далей » Чытанка для малечы “Па вершыку — штовечар”: Смех

Рэквіем — Сяргей Брандт

Калi гады мяне схаваюць,
Але паклiча Беларусь,
У час, такi патрэбны краю,
Я першай зоркаю вярнусь.

Сімвал, бусел

Святло, як чыстая малiтва,
Загоiць раны на палях.
Без спеваў i неўрачыста
Пачне квiтнець iзноў зямля.

Забудуць людзi пра ахвяры
I не патрэбна пустых слоў.
Хваробы згiнуць i пачвары,
Якiя пьюць людскую кроў.

Жыццё па-новаму пачнецца
Без рабавання, без хлусні,
I кожнага кране за сэрца
Жыццё людзей без мiтуснi.

Калi гады мяне схаваюць,
Але паклiча Беларусь
У час, такi патрэбны краю,
З бусламi першымi вярнусь.

Сяргей Качанаў-Брандт, 27.01.2016


Рэкамендуем: