Усе рубрыкі

Імператар і Казачнік — Сяргей Брандт

Сучасная казка
Імператар адной з усходніх краін даваў штогадовы прыём для гасцей, запрошаных з Еўропы . Гэта былі знакамітыя матэматыкі і фізікі, хірургі і фінансісты, сябры вядомых дабрачынных арганізацый, модныя мастакі, артысты і вядучыя папулярных праграм. Спіс запрошаных уяўляў сабой доўгі папірусны скрутак. Кожнага госця Імператар сустракаў асабіста, яго лаканічнае прывітанне было аднатонным і сухім. Урачыстая частка павольна падыходзіла да завяршэння, пералік доўгіх, нібы бурны рачны струмень у сухое, зняможанае спякотай лета, прозвішчаў і званняў, павольна вычарпаўся.

сказочник 3

Але ў самым канцы, пад чырвонай пячаткай з воску заставалася яшчэ адна, даволі сціплая і загадкавая асоба – Казачнік. Стомлены, змучаны гэтай манатоннасцю, Імператар, паглядаў на чалавека з мяккай дзіцячай усмешкай, які здзіўляў сваім спакоем і ўпэўненасцю.
– Добры вечар, Ваша Вялікасць, – голас быў ціхі і цёплы. — Я дзіцячы пісьменнік,
атрымаў Ваша запрашэнне хутчэй за ўсё памылкова, бо нічога адметнага яшчэ не стварыў. Імператар нахмурыўся. Нейкі невядомы аўтар па чыстай выпадковасці трапіў на прыём у яго палац. Што гэта: няўважлівасць пры складанні спіса гасцей ці нечаканы провід.
Кіраўнік гэтай усходняй краіны быў вельмі мудры і, каб адкінуць усе сумненні, паклікаў перакладчыка, а самога пісьменніка папрасіў прачытаць што-небудзь з яго твораў.
– Я прачытаю для Вас дзіцячы твор. Ён называецца «Адданасць», – не разгубіўся госць.
І мікада пачуў мілагучную, нібы лёгкі марскі брыз, мову, якая вылодала прыцягальнай сілай, імгненна захапіла ў палон усю залу і хваляй паднялася да самай столі. Сэрца ўладара забілася ва ўнісон з незразумелай мелодыяй. Аднекуль, быццам з мінулага, пацягнула свежай ігліцай і горкім дымком. Нешта падобнае Імператар адчуваў у
дзяцінстве, калі быў маленькім хлопчыкам. Як толькі голас заціх і перакладчык агучыў словы казачніка, новыя ўспаміны ахапілі старога чалавека з галавой. Сэнс пачутага быў просты і неймаверна глыбокі. Перад вачыма прайшлі яшчэ раз самыя лепшыя і светлыя гады яго жыцця, на месца пяшчоты раптам прыйшоў смутак, які з болем дакрануўся да яго душы. На шчацэ бліснула нібы дыямант сляза і скаціліся на грудзі. Цішыня звінела ў палацы амаль хвіліну і была парушана Імператарам:
– Вашы творы ўсе такія дасканалыя, паважаны Казачнік? Іх напэўна чытаюць з вялікім задавальненнем дарослыя і дзеці?
- Не, Ваша Вялікасць, я невядомы ў маёй краіне. Больш чым15 гадоў назад я пакінуў Радзіму, але застаўся ёй верным сынам з самымі далікатнымі пачуццямі, як да роднай маці. У час адзіноты і смутку я пішу свае творы на роднай мове.
Мікада слухаў пераклад і ўжо па-іншаму адносіўся да чалавека, які стаіць перад яго тронам.
– За тое, што ты, пісьменнік, дапамог мне ўспомніць дзяцінства, я прысвойваю табе тытул Казачнік Бронзавага веку. Гэта дазваляе табе кожны год наведваць маю дзяржаву без афіцыйных запрашэнняў, а асабіста ад Імператара прымі ў падарунак папяровага змея – найдаражэйшую для мяне рэч.
Вось такую неверагодную гісторыю, я пачуў у сне ад каляровага папяровага змея. Ён лунаў высока-высокаў блакітным бяздонным небе, плаўна круціўся над маленькай вёсачкай, якая тулілася да хваёвага лесу, а за нітку яго трымала загарэлая дзіцячая рука вясковага хлапчука, вельмі падобнага да мяне. На душы было так спакойна,
так добра, што я ціха заплакаў. Не хацелася прачынацца.

Малюнак узяты з https://vk.com/album163317412_154661988

Пра каляды: у чым сутнасць свята?

Каляда — гэта свята традыцыйна беларускае. Але вось сутнасць яго — гэта тое, пра што сучасныя гараджане забыліся.

Каляду зараз у нас адзначаюць часцей за ўсё ў студзені, але на самой справе свята звязана з днём зімовага сонцастаяння — гэта і ёсць сапраўдны народны Новы год па сутнасці. Адразу за Калядой пачынаюцца святкі — перыяд зімовых гулянняў, які доўжыцца прыблізна два тыдні.

kaliady
Фота: Мар’яна Кавіч

Чытаць далей » Пра каляды: у чым сутнасць свята?

Учора звячора (Калядная песня)

Учора звячора
Засвяціла зора.

Зора засвяціла,
Свет узвесяліла.

Свет узвесяліўся:
Хрыстос нарадзіўся.

Хрыстова раджэнне
Людзям на збаўленьне.

Людзі, выбягайце,
Хрыста прывітайце.

Хрыста прывітайце,
Нам каляду дайце.

Паслухаць аўдыё — прыблізна так спяваюць гэтую калядку ў народзе: Чытаць далей » Учора звячора (Калядная песня)

Краіна казак з’явілася на Android

Карыстальнікі мабільных прыладаў на базе Android могуць бясплатна спампаваць цэлую кніжную палічку праілюстраваных ды агучаных кніг на беларускай мове. Акрамя таго, праграма парадуе малечу музыкаю ды спевамі: у асобным раздзеле яны знойдуць цудоўныя песенькі гурта «Агатка» на словы вядомых беларускіх паэтаў, а таксама зборнік тэматычных песенек-размінак.

Сказки на белорусскомя языке для Android
Чытаць далей » Краіна казак з’явілася на Android

Ст. 8 з 184« Першая...5...789...1520...Апошняя »

Рэкамендуем:

Новыя каментары