|
![буслы](http://kazki.by/wp-content/uploads/2013/06/буслы-150x150.jpg)
Хлеб, як доля — цяжкай лустай,
Будзе стол на стравы густым.
Памiдор пунсовы з солькай,
Кумпячок у прыправе горкай.
![61024369_031otmkrpr3](http://kazki.by/wp-content/uploads/2013/06/61024369_031otmkrpr3.jpg)
Бульбы варанай, духмянай
I каўбаскi пальцам пханай.
Агуркоў цвярдзенькiх з градкi
I цудоўных тры салаткi.
Шматок сала на дашчэчцы,
Ды мачанка шкварчыць у печцы.
Скажа бацька за застоллем:
«За краiну! І за волю!»
Сяргей Брандт, 06.03.2013
Дзянькоў, магчыма, восем да Дзядоў,
Альжбетка ў братоў гуляла да начы.
У маладую яблыньку, у назвы гaрадоў,
Забыўшы пра дагляд — так добра на пячы.
![Альжбетка](http://kazki.by/wp-content/uploads/2013/06/Альжбетка1.jpg)
Аднак да хаты ноччу — нi на крок!
“Я так баюся, бацька за мной прыйдзе!”
Гiсторыю жахлiвую, як чорт збiраў аброк,
Паведала братам, нiхто не быў у крыўдзе.
Пра цыганоў, што кралi маленькiх дзяцей,
I страву з iх варылi, вось якiя жахi!
Газнiчка згасла, дзецi бачаць, ля дзвярэй,
Стаiць рагаты чорт з торбаю пад пахай.
Хацелi зараўсцi — здранцвеў нямы язык,
А чорт блiжэй, вось ён стаiць ля печы.
Нарэшце да палiцы прычапiўся крык,
Калi Альжбетку брат крануў за плечы.
У гэтым рэве звонкiм хатка ажыла,
На кухнi адгукнулася бабулька.
Свет запалiла, замест страшнога — чапяла,
Чорт знiк, вiсiць на чапяле кашулька.
Звалiўся на падлогу меньшы брат,
Альжбетка, як пажарная сiрэна,
Крычала так, што заглянуў у госцi сват,
Трамаючы у руках альховае палена.
А потым дзецi расказалi самi ўсё —
Пра цыганоў i пра аброк чарцiны.
I кожны атрымаў ад дзеда за сваё,
Альжбету ж прамiнула добрая лазiна.
Нi слова ў гiсторыi маёй хлуснi,
Альжбетка дзень, як у госцi не заходзiць.
„Вось былi на двары, а потым дзе яны?
Малымi ўсё ж нявестка верхаводзiць!“
Сяргей Бранд, 17.10.2012
![мельница 4](http://kazki.by/wp-content/uploads/2013/05/мельница-4.jpg)
ЧАСТКА СЁМАЯ ПРА ПРЫГОЖУЮ МАЛАДУЮ ВАДЗЯНІЦУ
УСТУП
Там, дзе вада ў начы срабром гарыць,
Пад зоркамi на купiне вадзянiца сядзiць.
Бяжыць туман густы ў ранку ад ракi,
Пяе яна — напеў цудоўны чуюць рыбакi.
Ангельскiм светам песенка гучыць
I лес заслухаўся, задумлiва маўчыць.
Плыве на доўгiм чоўне хлопец мaлады,
Але туман хавае на вадзе заўжды сляды.
I гэты спеў хлапца ў чорны вiр вядзе,
Яшчэ адно iмгненне — хлопец будзе ў бядзе.
У цёмнай глыбiнi няма зямнога дна,
Амаль пятнадцаць год пяе ўсiм яна.
![x_e9d54d05](http://kazki.by/wp-content/uploads/2013/06/x_e9d54d05.jpg)
Вянок трымала ў начы дзiцячая рука,
I слухала жаданне ўважлiва рака.
Па хвалях плылi кветкi ў начы
I водблескi малой, зусiм малой свячы.
Ды кветкi потым затрымаў ставок,
I мягка падарыў вадзянiцы вянок.
Жывыя кветкi з поля, мокрая луска,
Iскрынкi жоўтага зярнiстага пяска.
Не мох, не пена — цуд дзiвосных зор,
Вянок трымае дух, якi даўно памер.
I ўспамiн прыходзіць, толькi на хвiлiнку,
Тады была яна зусiм яшчэ дзяўчынка.
Ды мыла ўвосень, з лёну, ля ракi
Кашульку белую, даўгiя рушнiкi.
Зляцеў у ваду пярсцёнак, бачыў гэта млын,
Згубiлася дзяўчынка i ўслед за iм.
Вада студзёная, бацькоўскi, не дай бог,
Трымаюць моцна каранi i цяжкi змрок.
А пан вады — глыбокi чорны вiр,
На госцi да сябе навечна запрасiў.
Ноч хутка адыйдзе i певень закрычыць,
Гiсторыю сваю млын качкам праскрыпiць.
Жывыя кветкi з поля, мокрая луска,
Iскрынкi жоўтага зярнiстага пяска…
Сяргей Брандт, 02.06.2013
![мельница 4](http://kazki.by/wp-content/uploads/2013/05/мельница-4.jpg)
ЧАСТКА ШОСТАЯ ПРА ПАПАРАЦЬ КВЕТКУ Ў НОЧ НА ІВАНА КУПАЛА
УСТУП
Расказалi млыну гусi,
Што ёсць там, на Беларусi,
Продкаў тайна ў народзе —
Адзiн раз толькi ў годзе.
Летам цёплым, на хвiлiну,
Па сакрэту толькi млыну,
Усе шукаюць цуда-кветку,
I дарослыя i дзеткi.
Хто сарве — кажы жаданне,
Хочаш грошы, не — каханне.
Але, як казалi гусi,
Кветка, што на Беларуci.
Мае смак народнай волi,
Не знайсцi яе нiколi…
![9e25c51a02b2](http://kazki.by/wp-content/uploads/2013/06/9e25c51a02b2.jpg)
Сэрца птушкаю ды вольнай
Рвецца крыкам не маўчыць.
Жудасна так, як нiколi,
Слова нават не гучыць.
Ад ялiн — чорныя плямы,
Сонца хутка дагарыць.
I паветра стане цьмяным,
Лiст альховы задрыжыць.
Загалосiць на балоце
Раптам у голас немаўля.
Пырсне цяжкiм па чароце
I паводзiць кругалля.
Каранi чапляюць ногi,
Зноў губляецца сцяжынка.
Адпачыць, прысесцi б трохi,
Суха стрэлiла галiнка.
Не шукай, чаго не маеш,
Ты ж вунь бачыш, не здаецца.
Страшнае ў начы трымае
Кветку фарбай твайго сэрца.
Ляшук-дзядзька, як сабака
Крычыць сiпла: “Асцярожна!”
I знямела кроў ад жаху.
Бо далей табе няможна!
Але там, дзе карнявiшча,
Трапячыць нешта чырвоным.
Ляпае крылом i свiшча
Быццам рак у начы варона.
Раз у год такая ночка
Нежыць, вурдалакi, зданнi.
Па рацэ плывуць вяночкi,
Таямнiчы смак жаданняў.
Кветка-мара ў начным краi
Мае моц даўнiшняй веры.
Дык трамай, калi ўтрымаеш,
Гэту тайну без даверy.
Не паспеў — сарвалi кветку,
Перад самым тваiм носам.
I вось гэтай ночкай рэдкай
Стаў i ты цяпер дарослым.
Зразумей, што ёсць у свеце
Свае тайны i прыгоды.
Але зноў шукаеш дзесьцi
Кветку-шчасця для народа.
Сяргей Брандт, 01.06.2013
|
Рэкамендуем:
|
|
Новыя каментары