Усе рубрыкі

РОДНАЯ МОВА. Грыгорэ Віеру (пераклад на беларускую мову) — Сяргей Брандт

Махне крылом гарлiца
Сярод галiнак квёлых
I пра сябе дзiвiцца,
Пачуўшы наша мову.
120418095428
Калi ёй спеў патрэбны
Цi цудныя здарэннi —
Прашэпча словы неба,
I кленчаць сцiпла ценi.

Сяргей Брандт, 09.12.2013

РУКІ. Грыгорэ Віеру (пераклад на беларускую мову) — Сяргей Брандт

Дзве рукi ёсць у мяне,
Дзве рукi, яны — мае.
Калi холад iх кране —
Холадна тады i мне.
77qSUZEougQU7h2cgB2Ui59137r14T
Калi боль чапляе пальцы —
Сэрца скача шэрым зайцам.
Мыюць рукi, твар ды нос
Пальчаткi маю на мароз.

Сяргей Брандт, 09.12.2013

ВIНАГРАДНАЯ ЛАЗА. Грыгорэ Віеру (пераклад на беларускую мову) — Сяргей Брандт

Гляджу, гляджу ва ўсе я вочы,
Куды лаза ўзняцца хоча —
Паўзе з прыступак па сцяне
I нават дах не прамiне.
p1040801-7
Адтуль ёй бачна ўсё лепей,
Утульна, цёпла — не ў склепе.
Услед за ёй цяжкая гронка
Вiтае пунсам сонца звонка.

Сяргей Брандт, 09.12.2013

ПЕРАД РАЖСТВОМ — Сяргей Брандт

Замятае палi снег,
Даўжыню хавае рэк.
Вецер вые, пяе воўкам,
Атрымаў дубок ватоўку.
kurg-a08
I стаяць у снезе хаткi,
Спяць вавёркi, лiсяняткi.
Бачуць сонейка ў сне,
Лес вясёлы па вясне.

А над дахам раве глуха,
Трасе мехам завiруха.
Замятае палi снегам
I гуляе ўздоўж па рэкам.

Сяргей Брандт, 10.12.2013