|
Некалі на адной лясной палянцы жыў спадар Павучок. Жыў ён таксама, як іншыя павучкі: лавіў мух і камарыкаў. Але надта любіў наш Павучок назіраць узыход сонца. Штораніцы спадар Павучок прачынаўся яшчэ да ўзыхода сонца, мыўся, прыбіраўся і сядаў назіраць за тым, як з цемры выплывае святло і нараджаецца дзень.
![](http://pit.dirty.ru/dirty/1/2008/11/21/17335-184107-57d44360141646159fbc7ea378091098.jpg)
Назіраў ён гэтае дзіва, і кожны раз яму здавалася, што ўзыход сонца можна зрабіць не проста цудоўным, яго можна зрабіць дасканалым, а значыць і ладным. Але для гэтага нечага ў прыродзе нехапае. Чытаць далей » Пра спадара Павучка, які ўладкаваў свет
Прысьвячаецца Мацьвею.
Аднойчы на зямлі
Выдатны сіні трактар жыў
Ён зь дзецьмі мог пасябраваць
І R…R…R вучыў іх вымаўляць
![Трактар дапаможа распланаваць пляцоўку нават у космасе](http://i108.photobucket.com/albums/n10/arselap/traktordriver-dream2.jpg)
Малюнак: arselap.com
Пафарбаваны ў сіні колер
Да рознай цяжкай працы здолен
Прывозіў сена і салому
(Ён жыў ля фермерскага дому)
Прывозіў гліну, цэглу , дошкі
Самога фермера і кошак
Араў зямлю пад бульбу, жыта
Рабіў ўсю працу вельмі спрытна Чытаць далей » Вершык пра трактар
Прыйшла ночка да зязюлі
Ты ж ня сьпі, мая красуля
Прыляці ў маю хацінку
Прасьпявай са мной хвілінку
![Малюнак: Каміль Пісарра Малюнак: Каміль Пісарра](http://kazki.by/wp-content/uploads/2010/02/Камиль-Писарро-0387.jpg) Малюнак: Каміль Пісарра
Будуць зорачкі мігцець
Хачу я з табою сьпець
Хачу ночку кукаваці
Хачу сьвет той забываці.
Ты лажыся на бачок
Сьпіць пад печчу сьветлячок
Выйшла мышка прасьпяваць
Каток шэпы паляваць Чытаць далей » Прыйшла ночка да зязюлі (калыханка)
У адным горадзе жылі два брацікі-мядзведзікі. Вельмі яны былі ўпартыя. Як што сабе ў галаву ўваб’юць, што ты ім не кажы, нікога слухаць не хацелі. А яшчэ мядзведзікі вельмі любілі казкі. Кожны дзень на надворак да мядзведзяняткаў прылятала старая варона і баіла ім казкі.
![](http://ic2.pbase.com/o4/20/11820/1/59814684.Smallbearsfight.jpg)
Малюнак: www.pbase.com
Аднаго разу сказала яна, што самую чароўную казку можна не толькі пачуць, але і пабачыць, калі пачынаецца першы снег. Першы снег паступова ахінае зямлю, накрывае дрэвы, камяні, высокую сухую траву, дахі дамоў і так распавядае чароўную казку. Кожны год першы снег баіць новую казку і той, хто яе пачуе і пабачыць, будзе сам складаць казкі. Чытаць далей » Пра мядзведзікаў, якія не слухалі свайго тату
|
Рэкамендуем:
|
|
Новыя каментары