|
Жылі-былі пчала і муха. Пчала з ранку да вечара па лугах лятала, мёд збірала. А муха мёд толькі есці любіла. Дзе мёдам запахне, там і яна. А дзе мёду не чуваць, там муха ня хоча нават перанаваць.
Аднаго разу прысела муха адпачыць на зялёным лузе. Сонейка муху прыгравае, лёгкі ветрык абвявае. Кругом кветкі цвітуць, шустрыя конікі скачуць. У небе птушкі песенькі спяваюць.
Задумалася муха: як добра на свеце жыць!
Чытаць далей » Пчала і муха
Жаніўся хлопец. Узяў дзяўчыну ў жонкі не са сваёй вёскі, а з далёкага сяла. Пажылі яны, ці мала, ці шмат, жонка і кажа мужу:
— З’ездзіў бы ты, Іванка, маю маці наведаць.
Узяў Іванка каня і паехаў.
Добра яго цешча сустрэла. Бульбачку на стол паставіла,пірагоў з рыбай. А потым наліла ў міску такое, чаго ён ніколі не еў. І кіслае яно, і салодкае, не густое, не вадкае, не халоднае, не гарачае. Смачнае! Еў бы ды еў! Дзве міскі Іванка з’еў. І пытае цешчу:
Чытаць далей » Страчанае слова
Паспех — людзям на смех
Задумала цётачка Чарапаха пірог печ. Хапілася — няма дрожджаў.
— Прачніся, Чарапаховіч, досыць табе спаць! Збегай да кумы Зайчыхі, папытай дрожджаў.
Чарапаховіч прабурчаў штосьці спрасонку, адчыніў заспаныя вочы і незадаволена спытаў:
— Чаго табе?
— Збегай, кажу, да кумы Зайчыхі за дрожджамі…
— Зроду нікуды я не бегаў. Вось пайсці магу, — прамармытаў Чарапаховіч .
Сеў, падумаў, пачасаў паясніцу і, крэкчучы, асцярожна палез з печы.
— Ты б пахутчэй, гора маё чарапашае! — прыспешвала цётачка Чарапаха.
— Навошта такі паспех? Нездарма кажуць: “Паспех — людзям на смех”.
Чытаць далей » Паспех — людзям на смех
Трое парасятак
Жылі-былі на свеце трое парасятак. Трое братоў. Усе аднолькавага росту, кругленькія, ружовыя, з аднолькавымі смешнымі хвосцікамі. Нават імёны ў іх былі падобныя. Звалі парасят: Ніф-Ніф, Нуф-Нуф, Наф-Наф. Жылі яны ў лесе, куляліся ў зялёнай траве, грэліся на сонейку, збіралі жалуды. Так праходзіла лета.
Чытаць далей » Трое парасятак (Уолт Дыснэй прэзентуе)
|
Рэкамендуем:
|
|
Новыя каментары