Усе рубрыкі

Хлус (японская казка)

У горадзе Асака жыў хлус. Ён заўсёды хлусіў, і ўсе пра гэта ведалі. Таму ніхто яму не верыў.

Вось аднойчы пайшоў ён у горы. А калі вярнуўся, то й кажа суседцы:
— Якую змяю зараз бачыў! Велічэзную, з бочку таўшчынёй, а даўжынёй як гэтая вуліца.

Магутны чарвяк... Малюнак: charash-song.livejournal.com

Магутны чарвяк... Малюнак: charash-song.livejournal.com

Суседка толькі плячамі паціснула:
— Сам ведаеш, што такіх даўгіх змеюкаў ажно як гэтая вуліца не бывае.
— Неее, змяя сапраўды была вельмі доўгая. Ну, можа, не як вуліцу, дык як завулак. Чытаць далей » Хлус (японская казка)

Курка-рабушка, дзеўка малада (+mp3)

Вой люлі-люлі-лю
Была ў бабы курка-рабушка
Нанесла яец повен карабец
Усім рабятушкам па дзесятачку
Адному мальчычку недастатачку

Малюнак: pauk-na-puantah.livejournal.com

Вывелі каня й каня не бярэ
Каня не бярэць чалом ня б’ець

Чытаць далей » Курка-рабушка, дзеўка малада (+mp3)

Буслік вучыцца (казка пра золата)

Жыў-быў на сьвеце адзін хлапец, які любіў ганяцца за ветрам і зьвісаць з воблака да гары нагамі.

Малюнак: Gurbuz Dogan Eksioglu

Малюнак: Gurbuz Dogan Eksioglu

Аднойчы, у час сваёй стандартнай працэдуры, якая ганяла хлапцу кроў з аднаго месца, на якім звычайна людзі сядзяць, у іншае — якім думаюць, яго напаткала нечаканая ідэя.

– А што, калі я паеду ў сталічны Кснем вучыцца на мага? Што я — горш за іншых?!

Як падумаў, так адразу і вырашыў. І так у яго было заўжды.

Сабраўшы свой няхітры рыштунак, разьвітаўшыся са старэнькімі бацькамі, Бусел — так звалі нашага героя — купіў квіток на параплян. Чытаць далей » Буслік вучыцца (казка пра золата)

Камар у шлеме (комікс)

Гэй, што гэта тут лётае?
— Здаецца, камар у шлеме!
— Ён падобны на дэбіла…
— Гэй, дзікун, навошта табе шлем?..


Чытаць далей » Камар у шлеме (комікс)


Рэкамендуем: