Усе рубрыкі

Бяз ног бяжыць, без вачэй глядзіць…

zagadka

1) Як сьнег растане — зашуміць,
а лёд застыне — замаўчыць.
Што гэта?

2) Бяз ног бяжыць,
без вачэй глядзіць.
Што гэта?

3) Важу, важу — ня выважу,
Нашу, нашу — ня вынашу. Чытаць далей » Бяз ног бяжыць, без вачэй глядзіць…

Чэрці ў возеры купалісь

Водзяць чэрці карагод...

Ішоў Ціхан па масту,
Праваліўся ў ваду.
Бульк!

***

Чыкі-чыкі-чыкарок,
Паня, Фёдар-Федарок.
Тлела, гарэла, замуж хацела…

***

Апанас, Апанас!
Твая жонка у нас
Увалілась у квас
Лаві сем год нас! Чытаць далей » Чэрці ў возеры купалісь

У куце сядзіць мядзведзь

У куце сядзіць мядзведзь,
Хустку вышывае,
А лісічка невялічка
Хатку прыбірае.
А каток пячэ аладкі,
Маслам падлівае.
Мышанятка жвава, гладка
Катку памагае.

Мядзведзь. Ілюстрацыя Ю.Кавыршына

Сядзіць, сядзіць белка
На арэхавым кусце, Чытаць далей » У куце сядзіць мядзведзь

А ён дзякуй не сказаў, толькі дулю паказаў…

Кацілася торба
Зь вялікага горба.
А ў той торбе
Хлеб, паляніца,
Зь кім
ты
хочаш
падзяліцца?

***

Кацілася торба
З высокага горба,
У гэтай торбе
Хлеб і рыс,
З кім ты хочаш,
З тым і дзялісь.

***

Кацілася торба з высокага горба,
А ў той торбе хлеб, пшаніца.
З кім жадаеш ты дзяліцца?

***

Кацілася яблычка па агароду
I упала прама ў воду.
Бульк! Чытаць далей » А ён дзякуй не сказаў, толькі дулю паказаў…


Рэкамендуем: