Усе рубрыкі

Дзякую сардэчна, восень… — Сяргей Брандт

Дзякую сардэчна, восень,
За маленькi парасон.
Дожджык ранiца прыносiць
Незвычайна дробны ён.

дети

Залатое лiсце смеццем
Апынецца пад нагой,
I цяпла пяшчотнасць дзесьцi
Заскуголiць над ракой.

За дажджом пацягне знова
Шэрым золкам праз двары,
Дым святочнаю прамовай
Льецца лёгка дагары.

Сяргей Брандт, 26.11.2014

Беларусу ад Беларуса

Ігнату Іпалітавічу Дамейке, Нацыянальнаму герою Чылі прысвячаецца

Дзе глеба стогне без вады,
А пыл чырвоны — прысмак гора.
Ён там застаўся назаўжды,
Як астэроiд, што згарэў над морам.

Ignacy_Domeyko

Дзе дзень бясконцы ад сухот,
А над гарой каршак ляцiць
I не шуршыць з ракой чарот,
А лён блакiтным не карцiць.

Дзе мова ад чужой раднi,
Мiраж з абрысам родных хат.
На рэйдзе дальнім знова караблі
Чакаюць, але ён не вернецца назад.

Сяргей Брандт, 03.11.2014

Дзядоў дзяды — Сяргей Брандт

Дзень дагарыць i прыйдзе ноч,
А з ёй пад вокнамi стаяць
Дзядоў дзяды, трымаюць хвошч,
Iх твары быццам зiхацяць.

kkkkkkk

Там за мяжой няма цяпла,
Нi ўспамiнаў, шчырых слоў.
Дзяды прыходзяць апасля,
Каб паглядзець сваiх сыноў.

Прайсцi паважна па двары,
Накрыць утульна немаўлят
I з промнем восеньскай зары
Сцягнуць туман ад родных хат.

Не сонца грэе — крыж стары,
А дзецi, што ў дабры жывуць,
Працуюць на сваёй зямлi,
На мове матчынай пяюць.

Адна ў годзе ўспамінаў ноч,
А днем павiны пець i памiнаць.
Вуголле жоўтае, зялены хвошч
I твары продкаў ярка зiхацяць.

Сяргей Брандт, 30.10.2014

Як “размаўляюць” жывёлы па-беларуску? Як размаўляць зь імі?

Усё радзей дзеткі чуюць і бачаць жывёлаў. Яны – персанажы казак. Чытаючы ці распавядаючы дзеткам казкі, варта часьцей агучваць галасы жывёлаў. Малыя тут ж падхопліваюць “му-у, іга-га, ко-ко-ко …”, не чакаючы нават канца сказу.

Дзеці ахвотна адказваюць на пытаньні “А як жа гаворыць конік? Іга-га … Конік іржэ. Скажы “і-га-га”! Дзіця радасна паўтарае.


Рэкамендуем: