Усе рубрыкі

ПА АБОДВА БАКІ РЭАЛЬНАСЦІ — Сяргей Брандт

Класічная японская паэзія XVI стагоддзя Сэйга Бусі

Hавошта табе
Палiць са смеццем
Свае пачуццi?

***

Класічная японская паэзія XVI  стагоддзя Сэйга Бусі

Белае на чорным —
Першы снег
На здранцвелай зямлi.

***

Плача кнiгаўка
На беразе рэчкi,
А напiцца не можа.

***

Не ты ўважлiва
Глядзiш у цемру.
Яна сочыць за табой. Чытаць далей » ПА АБОДВА БАКІ РЭАЛЬНАСЦІ — Сяргей Брандт

ПОЗНЯЯ ВОСЕНЬ — Сяргей Брандт

Кастрычнiк, нядзеля.
Вятры над палямi
Лiсцем засцеляць,
Чароўнымi снамi.

409

Раптоўна сцямнее,
Але i не вечар.
Чырвань не грэе
Рабiнавых свечак.

Сардэчна запросiць
У госцi маўклiва
Позняя восень
Дажджом гаварлiвым.

Сяргей Качанаў-Брандт, 22. 10. 2014

Ілюстрацыя — “Краски осени” Тимошин Олег

УСІМ БУДЗЕМ РАДЫ — Сяргей Брандт

Колькі раз нас палілі агнём,
Колькі раз мы гублялі і мову.
А цяпер паглядзі – зноў жывём,
Кружыць бусел над белым касцёлам.

аисты

І пяюць як заможна званы,
І ляціць спеў над полем, над вёскай,
Доўгі след ад цяжкой бараны
Ды гамоняць драўляныя кросны.

На стале вышываны абрус
Усе заходзьце, усім будзем рады.
З добрым сэрцам жыве Беларусь
Кожны дзень, як сапраўднае свята.

Сяргей Брандт, 01.10.2014

Курсы беларускай мовы для дзетак дашкольнага ўзросту

Курсы беларускай мовы для дзетак дашкольнага веку запускае «Мова нанова». За некалькі дзён пасля анансавання на заняткі запісалі больш за 30 дзяцей. Чытаць далей » Курсы беларускай мовы для дзетак дашкольнага ўзросту


Рэкамендуем: