|
У нізіне, што пад Кёльнам
Рэйн цячэ сцяжынкай вольнай.
Да мора сіняга бяжыць,
Паміж розных меж ляжыць.
Бераг правы не спіць ноччу,
Па нямецкі сустрэць хоча.
А другі – такі паважны
На галандскай мове важыць.
Так і мерае вякамі
Рэйн блакітнасць берагамі.
Сяргей Брандт, 01.01.2014
Вeрабейка прыг ды скок,
Жвавенька збiрае зерне.
Падыйшоў да хаты змрок,
Пад акном праліўся ценню.
Першым успыхнуў вугалёк,
Зорачкай на небасходзе.
Помняць продкi — не знарок,
Варажба жыве ў прыродзе.
На стол — сена, грошай медзь,
Пост да самага вячора.
Узвар духмяны, не паспець,
З’есць куццю да жоўтых зорак.
Цягне маладых на свет,
Каля банькi хтосць варожыць.
У гэтай чарадзе прыкмет
Дух калядны дапаможа.
Свiст ля млына, смех гарой,
То батлейка вёску смешыць.
Моладзь б’ецца, божа ж мой,
За ўладанне снежнай вежай.
Ведаю, што незнарок,
Усё з намi праiсходзiць!
Адыйшоў ад хаты змрок,
Чырвань грае на ўсходзе.
Жменька жыта, парны плот…
З Калядой святкуюць людзi.
Жужжыць бабцiн калаўрот,
Што прайшло – таго не будзе!
Сяргей Брандт, 22.12.2012
Белым снегам, чыстым пухам
Прымяце садок стары.
Мароз з цеткай завiрухай
За ноч абыйдуць двары.
Вокны зробяцца сляпымi:
Траў дзiвосных, кветак шмат.
Вецер плача ў камiне,
Iней кволы студню брат.
Добра ў хаце, вельмi цёпла,
Не бяда, што так мяце.
Хай мароз малюе вокны —
Ён у хату не зайдзе.
Будзе ранiчка празрыстай,
Скрып ад санак, звонкi смех.
А пакуль марай iскрыстай
На двары лажыцца снег.
Сяргей Брандт, 11.01.2013
У трохкутніках раўнабедраных
Нашы вёскі і гарады.
Жураўлінае геаметрыя
Зноў расчульвае, як заўжды.
Штось шчымліва-незразумелае
Растрывожыць душу і слых.
Гэта неба, ад хмар ссівелае,
Адгукнецца сваім “курлы”.
Так няўтульна, самотна, ветрана,
А наперадзе – халады…
Жураўлінае геаметрыя
Зноў расчульвае, як заўжды.
|
Рэкамендуем:
|
|
Новыя каментары