|
Усё як быццам i не так,
У нейкiм сне я зноў ўбачу —
Жалобна клiча чорны грак,
Напэўна, гэта нешта значыць.
Здаецца мне, што i не жыў,
Жыццё закончылася недзе.
I днi свае я толькi снiў,
I вельмi доўга жыццём брэдзiў.
Знянацку нават зразумеў,
Што гэты грак пасярод ночы,
Ён разбудзiць мяне паспеў,
Крылом расплюшчыў сваiм вочы.
Як жудасна ўначы пачуць,
Убачыць кропкi на каменнях.
Зямля лягла з плiтой на грудзь,
Сна ачышчальныя iмгненнi.
А можа гэта толькi сон?
Набожны сон з нябесных даляў.
I я, i ты, i нават ён,
Жывём пасля, як … памiраем.
Сяргей Брандт, 23.07.2013
У месным часопiсе “Кожны з гурта”
Каня аддавалi чамусьцi “за так”.
Яшчэ дабаўлялi – “зусiм не стары,
Што робiць iспраўна i есць разы тры”.
Давалi яшчэ –xамут, сена i лейцы,
Але мне здавалася – круцяць жа бейцы.
Калi я прыехаў, той конік стары,
Хадзiў, быццам, зданне на заднiм двары.
Гадкоў яму была, напэўна, занадта,
Ён бачыў вайну i „усе божыя святы”.
Здароўе свае конь растрацiў з гадамi,
Як сiлу шалёную, але разам з зубамi.
Такая вось справа, той конiк „за так”,
Даўно не еў зерне, згубiў хлеба смак.
I каб ад сядзiбы старога прагнаць,
Рашалi, рашалi, рашылi -…аддаць!
За працу цяжкую ды i за руплiвасць
Навошта на мяса – скажыце на мiласць.
Такiя мы бачым навогул навiны,
Напэўна людзей розум з часам пакiнуў.
Сяргей Брандт, 22.09.2013
Воýк
Вые, вые ý лесе воýк
I зубамi шчоýк ды шчоýк.
I пытаецца карова:
«Ад чаго скулiш ты, Вова?»
Запыталася свiння:
«Чаго вiшчыш ты, ваýчаня?»
I здзiвiла гэта лося:
«Што з табою адбылося?»
воýк
Воýк: «Сёння вечар навагоднi,
А я адзiн сяджу галодны.
Хацеý заснуць, дык як мне спаць,
Калi зубы ляскацяць?»
Чытаць далей » Воýк
Па начах прыходзіць дзед,
Ён вядомы на ўвесь свет.
Барада i казак торба,
Ён дзядуля вельмi добры.
Вершы, прымаўкi, лiчылкi,
Кажух шэры iз аўчынкi.
А калi ж ён казкі бае —
Смачна дзеткi засыпаюць.
З неба церушыць сняжок,
Ляцяць зоркi ў мяшок.
Хто такі той цудны дзед?
Людзi кажуць — Барадзед.
Для дзяцей ён казкi носiць,
Увясну, затым увосень.
Каб спакойна спалi дзеткi,
Ён уплятае ў сны кветкi.
Сяргей Брандт, 20.09.2013
|
Рэкамендуем:
|
|
Новыя каментары