|
У нагу iдзем мы з братам,
Аты-баты, аты-баты…
Як сапраўдныя салдаты,
Аты-баты, аты-баты…
Пыл стаўбом, мiльгаюць пяты,
Аты-баты, аты-баты…
Быццам разам ды ў сваты.
Аты-баты, аты-баты…
А гасцям заўсёды рады,
Аты-баты, аты-баты…
Калi ласка — просiм у хату!
Аты-баты, аты-баты…
Бо ў нас адны дзяўчаты,
Аты-баты, аты-баты…
Кася, Надзя, Марфа, Ната.
Аты-баты, аты-баты…
Сяргей Брандт, 05.08.2013
Дыван замшэлых скрыжаванняў
I горкi смак пустых дамоў,
Стаяць слупы маркотным зданнем —
Мяжой зацёртай ушчэнт вякоў.
Нi чутна галасоў i крокаў,
Адзервянелы шмат маста,
С паважнай сцiпласцю, здалёку,
Прыходзяць з навiной лiста.
Нямых руiнаў адгалоскi,
Былога не вярнуць, у снах
Забытыя дзяцiнствам вёскi,
Над дахам — белы Млечны Шлях.
Набожна цiшыня ў полi
I плынь стальная туманоў,
Забыты лес сялянскай долi,
Лагодны позiрк абразоў.
Зноў клiча голасам пяшчотным
Малiтвай будзiць па начах,
Свет у акне, свае турботы
Крылом малюе крумкача.
Сяргей Брандт, 12.02.2013
Частка пятая
Нашы продкі назіралі за з’явамі прыроды, у кожнай з якіх ім уяўляўся магутны бог, які кіруе сіламі прыроды.
Некаторыя багі былі найбольш моцнымі і ўшанаванымі, іншым адводзілася меньш значная роля. Таксама былі добрыя і злыя боствы.
Багі знаходзіліся ўсюды: у вадаёмах, лясах, палях, жыллі людзей. І за кожную прыродную з’яву: дождж, вецер, гром, маланку і г.д. – заступалася сваё боства.
Як правіла, злому богу заўсёды супрацьстаяў добры бог, што дарэчы не ўласціва многім
паганскім вераванням, дзе боствы не падзяляюцца па прынцыпу “добры – злы”, “добры – дрэнны”.
Апроч богаў існавалі найнізкія духі (да якіх адносіцца і дамавік), а таксама заа — і — антрапаморфныя міфалагічныя істоты. Усе яны з’яўляюцца неадымнай часткай вераванняў нашых продкаў.
Сяргей Брандт, 02.08.2013
Цікавыя навучальныя апавяданні для маленькіх дзетак, якія пойдуць у школу. Налібоцкі лес
Перш-наперш, мае маленькія сябры, я хачу расказаць вам пра Налібоцкі лес, які часцей за ўсё пушчай называюць. Па чутках, цягнецца гэты абшар ад Міра да Валожына, ад Вішнева да Іўя. А на поўдні масіва — возера Кромань, якое нам з братам бясконцым акіянам здаецца. Сям-там праз лес крынічкі прабіваюцца, а з бакоў непраходныя вялікія рэчкі Заходняя Бярэзіна і Уса сталёвымі стужкамі ляжаць.
Наш лес толькі з выгляду дзікі. А на самай справе, па спецыяльных сцежках, створаных чалавекам, у лесе можна прайсці да месцаў знаходжання рэдкіх жывёл, да палян, дзе растуць кветкі і травы, занесеныя ў Чырвоную кнігу. Усё разам нам, лясным жыхарам, здаецца цэлым сусветам.
Вельмі добра адчуваем мы сябе ў гэтым агульным доме. Ціха тут і ўтульна. Нават сябрук бабёр, да якога на рэчку я хаджу ласавацца рыбай, спакойна будуе свае плаціны. Толькі здараецца, што дзяцел загрукоча і сойка захрыпіць, ці івалга разбудзіць усіх сваім пранізлівым свістам. У вершалінах дрэў час ад часу чутно, як закрычыць голуб, цецярук, нават глушэц, калі насцігнуць іх сваімі кіпцюрамі арол і ястраб.
У гушчары, дзе нізенькі верас туліцца да зямлі, бавяць час зубр і барсук, воўк і мядзведзь, ліса і вавёрка, заяц і алень. Тут яны не асцерагаюцца, што іх патурбуе ражок паляўнічага. Але паміж сабой звяры часта высвятляюць адносіны. Кожны жыхар пушчы пільна сочыць, каб ніхто з суседзяў не ступіў на тэрыторыю, якая засталася ім у спадчыну ад бацькоў. Мядзведзь, наш самы руплівы гаспадар, часта сварыцца з кабаном із-за месца пад дубам, якое кожны лічыць сваёй уласнасцю. У кожнай спрэчцы мядзведзь заўсёды бярэ верх. Тады кабан зарохкае і зляціць яшчэ ў большы гушчар, каб ніколі не пападацца на вочы касалапаму. І гэтак да наступнай спрэчкі. На палянках, дзе так слаўна грэе сонека і лапочуць абапал горкія асіны, сярод дзеразы і моху, усе любяць ласавацца чорнымі ягадамі і брусніцамі. У час смачнай трапезы ніхто не сварыцца і не паказвае свой характар. Усе роўныя за салодкім пачастункам. Вось тут мы з брацікам і пачулі шмат цікавых гісторый з прыгодніцкага жыцця жыхароў Налібоцкага лесу. Але пра гэта ў наступны раз. Фыр-фыр, да сустрэчы!
02.08.2013, Сяргей Брандт
|
Рэкамендуем:
|
|
Новыя каментары