Усе рубрыкі

Лінгвістычныя казкі: Плакса

Выйшаў Паласацік на двор і бачыць: Жучок сядзіць на лавачцы і касматай лапкай старанна слёзкі выцірае.
— Хто цябе пакрыўдзіў, братка? — усклікнуў Паласацік.

Лінгвістычныя казкі - Плакса

Убачыўшы коціка, Жучок мацней заплакаў.
— Пчала пакрыўдзіла! Я за ёю бегаў, бегаў, даганяў, а яна гудзела, гудзела, кружылася, кружылася, а затым апусцілася і ў правую лапку ўджаліла.

— Напэўна, моцна баліць табе лапка! — паспачуваў Паласацік.
— Яшчэ як! — сабачка ўстаў з лавачкі і прайшоўся, кульгаючы, каб паказаць суседу, як пацярпеў ён ад пчалы. Чытаць далей » Лінгвістычныя казкі: Плакса

Фядорына гора — Карней Чукоўскі

Скача сіта па палях,
А карыта па лугах.

За лапатаю мятла
Уздоўж па вуліцы пайшла.

А сякеры – раз, два, тры –
Дык і cыплюцца з гары.

Каза выскачыла,
Вочы вылупіла:

«Што такое? Дзе і як?
Ну не разумею я!»

Фядорына гора - Карней Чукоўскі
Чытаць далей » Фядорына гора — Карней Чукоўскі

Дзіцячая заМова

Глеб Лабадзенка — журналіст і паэт — збіраецца выдаць кнігу аб распаўсюджаных складанасьцях ў беларускай мове. Напрыклад, як не паблытаць гаспадарку і гаспадыню, канапу і дыван, сябе і сабе. Ідэя якая нарадзілася з простай моўнай схемкі ў блогу, зараз плануе вырасьці ў цэлую кнігу з 100 малюнкамі.

Крэсла па-беларуску
Чытаць далей » Дзіцячая заМова

Кот i мышы (байка)

Як, аднойчы, вельмi рана
Выйшла важна мыш на ганак.
I гаворыць: «Прызнаюся,
Больш ката я не баюся!

Пачынаю сёння зноý
Паляванне на катоý».
Усе вакол гавораць мышы,
Каб каты «вастрылi лыжы».

кот i мышы

кот i мышы

Чытаць далей » Кот i мышы (байка)


Рэкамендуем: