|
Апошнi шлях, зжаўцелы ганак,
У брудзе страшным цiшыня
I памiнальны з дажджом ранак.
Як грыва хворага каня.
Там вокны ветрыкам зашклёны,
Стаў на каленi моўчкi дах.
Трасе галiнай клён стамлёны
I не знаходзiць сна ў снах.
Зямля згнiе гадкоў за дзвесце,
Чым здзiвiш туташнiх людзей?
Яе нiхто не ўваскрэсiць,
Не зробiць, каб была чысцей.
Крыжы, як кропкi ля ўзлеску,
Гасцей чакаюць колькi зiм.
Чырвоным зiхацяць пралескi
І плача мох амаль рудым.
Сяргей Качанаў-Брандт, 15.04.2015
Цябе я болей не пабачу,
Ад гэтага яшчэ бальней.
Але нiхто не растлумачыць,
Дзе будзе потым спакайней.
Замест пасадак i сцяжынак
За вокнамi нямы паверх,
Рэкламы бляск сухiх памiнак
I смачнай забароны грэх.
Днi пацякуць зусiм павольна,
Не зменяць воблiк авеню.
Кавал зямлi маленькi з поля
Напомнiць доўгую раллю.
Па ей брыдзе i рэжа плугам
Надзел стамлёны селянiн
I церушыць садовым пухам
Каля стаўка драўляны млын.
Цябе я болей не пабачу,
Ад гэтага яшчэ бальней.
Што для цябе Радзiма значыць,
Зямля не згубленных надзей?
Сяргей Качанаў-Брандт, 14.04.2015
Крыніца ілюстрацыі: www.art-paysage.ru
Я любiць цябе не перастану,
Дзядоў маiх кавалачак зямлi!
I нават, калi дыхаць перастану,
Буслом прайду па вiльгатнай раллi.
Я цябе нiколi не забуду,
Бацькоў маiх лясная цiшыня!
І нават стаўшы пасля смерцi брудам,
Туманам золкiм прыйду апасля.
Я цябе не перастану клiкаць,
Дзяцей маiх дазволены спакой!
Пасля марозаў буду цёплаю адлiгай,
Чырвонай зоркай над халоднаю ракой.
Сяргей Качанаў-Брандт, 14.04.2015
Залез Крэнт на плот,
Брыдкi таўсты жывот.
Плот Прэнта не трымае,
Крэнт тут жа пачынае.
Далей, каб ад турбот,
Прэнт узляцеў на плот.
За прэнт Крэнт учапiўся,
Але ўнiз звалiўся.
Сядзiць Прэнт каля плоту
Вакол адны турботы.
Заросшы iмхом плот,
Таўсты брыдкi жывот.
Сяргей Качанаў-Брандт, 14.04.2015
|
Рэкамендуем:
|
|
Новыя каментары