Паходжанне кукурузы, або маіса, як яе здаўна называлі індзейцы — вялікая загадка для вучоных-батанікаў.
З упэўненасцю можна сказаць толькі тое, што радзіма кукурузы дзесьці на амерыканскім кантыненце (Мексіка, Балівія, Перу), дзе яе здаўна, задоўга да прыходу туды еўрапейцаў, вырошчвалі розныя індзейскія плямёны.
У сярэдзіне мінулага стагоддзя пры археалагічных раскопках на поўдні ЗША былі знойдзены кукурузныя пачаткі, узрост якіх перавышаў тры з паловай тысячы гадоў!
Прычым не толькі дзеці, але і дарослыя. Мы будзем размаўляць пра… цукар. Дакладней, аб тых раслінах, з якіх людзі і атрымліваюць гэты самы цукар.
Першая і галоўная з такіх раслін – цукровы трыснёг. Гэты злак – далёкі родзіч нашым пшаніцы і жыту. Але вырошчваць цукровы трыснёг людзі пачалі не дзеля зярнят (яны ў яго неядомыя), а дзеля салодкага соку, якім літаральна напоўнена сцябло кожнай расліны.
Магчыма, спачатку людзі проста ўжывалі ў ежу кавалкі сцябла, потым пачалі кідаць гэтыя кавалкі ў ваду, каб зрабіць яе салодкай. І толькі значна пазней навучыліся атрымліваць з трыснягу крышталікі цукру.
Адбылося гэта ўпершыню ў Старажытнай Індыі.
Але дзікарослыя продкі цукровага трыснягу, гэтак жа, як і продкі кукурузы, да гэтага часу так і не знойдзены. Так што не выключана, што старажытныя жыхары Індыі атрымалі цукровы трыснёг ад кагосьці ў падарунак у “гатовым выглядзе” (як і індзейцы Амерыкі – кукурузу). Магчыма, ад тых жа самых жыхароў Атлантыды… Чытаць далей » Як у людзей з’явіўся цукар
Шуміць на карце мора
Сапраўдным ураганам.
Я вырашыў учора,
Што буду капітанам.
Рашаю сам задачы,
Вучуся я старанна.
Мае сябры пабачаць —
Я стану капітанам!
Вятры і штормы, дружа,
Прайду загартаваны.
Я стану самым дужым
І смелым капітанам.
Калі паклічуць горны
Ў далёкія туманы,
Скажу: “Бывай, мой горад!
Уперад, капітаны!”
Шуміць на карце мора
Сапраўдным ураганам.
Я вырашыў учора,
Што буду капітанам.
Рашаю сам задачы,
Вучуся я старанна.
Мае сябры пабачаць —
Я стану капітанам!
Музыка Вячаслава Ждановіча
Паслухаць:
Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.
Новыя каментары