Усе рубрыкі

Файны стымул

Прачынайся, хлопча!
Ранішняя птушка атрымае чарвячка!..

Прасынайся, хлопча!.. Хрммм....
Чытаць далей » Файны стымул

Упартая жонка

Прыказка для усіх прафесійных філолагаў-карэктараў каментатараў, што нават у казачным жыцці цэляць шукаць толькі памылкі:)

Шклянка напалову поўная або напалову пустая?..

Шклянка напалову поўная або напалову пустая?..

***

Прынесла жонка есці мужу, а той сена косіць. І кажа ёй:
— Глядзі, як поле выгаліў.

А тая ў адказ:
— Выстрыг, а не выгаліў.

Ну і гэтак паспорылі. Жонка кажа — пайду ўтаплюся, але выстрыг.
— Ну і тапіся, — кажа муж, — але выгаліў.

Пайшла яна ў балота, залезла па пояс і крычыць:
— Выстрыг! Чытаць далей » Упартая жонка

Лісіца і дрозд

Жылі Дзед і баба дзед і баба. Дзед у лес хадзіў дровы сячы, а баба дома была, пірагі пякла.

Аднаго разу злавіў дзед у лесе дзікага парсючка і прынёс яго дахаты. Харошы быў парсючок — стракаценькі ды паласаценькі. Пачала баба парсючка карміць — і цестам, і мукою, і сьвежаю травою. Але, вядома, дзік — яму жалудоў давай. Цягне яго ў лес па жалуды.

Нічога ня зробіш, пачала яго баба ў лес пускаць, жалуды зьбіраць. Цэлы дзень ён у лесе гуляе, а нанач дахаты бяжыць. Такі добры парсючок быў!

Добры парасёнак...

Аднойчы бяжыць ён у лес, а насустрач яму галодны воўк. “Парсюк-парсючок, дзік-дзічок, — кажа воўк, — я цябе з’ем“.

Парсючок хітры быў, падумаў і адказвае: “Ня еш мяне, шэры воўк, лепш ідзі са мною на жалудовую палянку: там чарада гусей ходзіць“. Чытаць далей » Лісіца і дрозд

Дзякуй усім за падтрымку!

Нас ужо падтрымалі:

Далучайцеся! ;)


Рэкамендуем: